Віктар Сямёнавіч Буракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сямёнавіч Буракоў
Дата нараджэння 25 сакавіка 1931(1931-03-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2020(2020-03-01)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Айчыны III ступені

Віктар Сямёнавіч Буракоў (25 сакавіка 1931, Забалоцце, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1 сакавіка 2020) — беларускі фізік. Акадэмік АН Беларускай ССР (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Забалоцце (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). У 1950 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1969 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, у 1977 годзе ўзначаліў лабараторыю. У 1983 годзе перайшоў на працу ў Доследна-вытворчае прадпрыемства па вырабе унікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, стаўшы яго дырэктарам (да 1987). З 1987 года — зноў у Інстытуце фізікі, загадвае лабараторыяй. У 1989—1992 з’яўляўся членам Прэзідыума АН Беларусі, у 1992—1997 займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, у 1997—2002 быў дарадцам Прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі. Прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі: у 1992—1993 быў яго дырэктарам-арганізатарам, з 1992 года з’яўляўся загадчыкам Лабараторыяй лазернай дыягностыкі плазмы. У 1990—1992 працаваў галоўным рэдактарам «Часопіса прыкладной спектраскапіі», у 1992—1997 займаў аналагічную пасаду ў часопісе «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных наук»[2]. Сярод вучняў Буракова — 16 кандыдатаў навук і 3 доктара.

Памёр 1 сакавіка 2020 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы Буракова ставяцца да вобласці спектраскапіі, квантавай электронікі, фізікі плазмы. Ён унёс уклад у распрацоўку і ўкараненне на прадпрыемствах метаду эмісійнага спектральнага аналізу. Распрацаваў метады лазернай дыягностыкі плазмы, вывучыў заканамернасці ўзаемадзеяння выпраменьвання з плазмай і нелінейна-аптычныя з’явы ў ёй, развіў спосабы кіравання характарыстыкамі лазернага выпраменьвання (у прыватнасці, частаты) з дапамогай плазмы[2].

Буракоў кіраваў стварэннем першага ў Беларусі эксімернага лазера, даследаваў яго параметры і спосабы іх кантролю, стварыў на яго аснове лідарных сістэм для маніторынгу стану атмасферы. Пад яго кіраўніцтвам былі разгледжаны аналітычныя магчымасці селектыўнай лазернай спектраскапіі, створаны высокаадчувальны аўтаматызаваны ўнутры рэзанатарны спектрометр.

Сумесна з расійскімі навукоўцамі Буракоў удзельнічаў у стварэнні спецыялізаваных дыягнастычных комплексаў для лазерна-флуарэсццэнтнага назірання за станам плазмы ва ўстаноўках Такамак  (руск.). Шэраг прац прысвечаны вывучэнню фізіка-хімічных працэсаў у плазме (у тым ліку апраменьванай лазерным святлом), што адкрывае перспектывы для стварэння новых матэрыялаў на аснове сінтэзу кластараў і нанаразмерных часціц. Важнае практычнае значэнне мае распрацоўка экспрэс-метаду лазернага аналізу складу вырабаў з металу, археалагічных знаходак, твораў мастацтва, не патрабуе эталоннага ўзору.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • В. С. Бураков, А. А. Янковский. Практическое руководство по спектральному анализу. — Минск: Издательство АН БССР, 1960. //

V.S. Burakov, A.A. Yankovskii. Practical Handbook on Spectral Analysis. — Elsevier, 1963; MacMillan Co, 1964.

  • В. С. Бураков. Лазерная спектроскопия плазменных образований. // Проблемы современной оптики и спектроскопии. — Минск, 1980.
  • В. С. Бураков, С. Н. Райков, В. Д. Шиманович. Физика плазмы и плазменные технологии в Беларуси. — Минск, 2001.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в https://ritual.by/about/news/farewell-to-academician-v-s-by-burakova-will-be-held-in-the-main-building-of-the-nas-of-belarus/ Праверана 15 лістапада 2023.
  2. а б в г Бураков Виктор Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  3. Развітанне з акадэмікам В. С. Бураковым адбудзецца ў будынку Прэзідыўма НАН Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]