Віктар Цімафеевіч Тураў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Віктар Тураў)
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Тураў
Фота
Віктар Тураў
 
Імя пры нараджэнні: Тураў Віктар Цімафеевіч
Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1936(1936-10-25)
Месца нараджэння: Магілёў
БССР, СССР
Дата смерці: 31 кастрычніка 1996(1996-10-31) (60 гадоў)
Месца нараджэння: Мінск
Беларусь
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог
Кар'ера: 19591996
IMDb: ID 0878010
 
Узнагароды:

Народны артыст СССР— 1986 Дзяржаўная прэмія СССР

Віктар Цімафеевіч ТУ́РАЎ (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 15 лістапада 1996) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).

Бацьку В. Турава у час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква,1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чаўрэлі). Працаваў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.

Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1982), «Подых навальніцы» (1983), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.

Дыпламант кінафестываля рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Праз могілкі». Лаўрэат прэміі кінафестываля рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства». Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце». Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа», Прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў». Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел». У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЭСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету. Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь (1996) за вялікі ўклад у кінематаграфію.

[правіць] Фільмаграфія

[правіць] Літаратура

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах