Віктар Фёдаравіч Ландычэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка
Дата нараджэння 12 лютага 1922(1922-02-12)
Месца нараджэння вёска Міхайлова (цяпер Лёзненскі раён)
Дата смерці 31 сакавіка 1980(1980-03-31) (58 гадоў)
Месца смерці Віцебск
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Званне гвардыі сяржант
Часць 90-я гвардзейская стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт
Камандаваў камандзір аддзялення
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы I ступені ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Віктар Фёдаравіч Ландычэнка (12 лютага 192231 сакавіка 1980) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. Ф. Ландычэнка нарадзіўся ў вёсцы Міхайлова (сучасны Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Беларус. Адукацыя сярэдняя, скончыў школу фабрычна-завадскога навучання № 4 ў Віцебску. Працаваў маляром на чыгуначнай станцыі горада Ташкента.

У Чырвонай арміі з 12 жніўня 1942 г. У 1943 годзе скончыў Ташкенцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Варонежскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік Курскай бітвы і вызвалення Віцебскай вобласці.

У ноч з 3 на 4 ліпеня 1944 года ў раёне горада Полацка Віцебскай вобласці Віктар Ландычэнка ў складзе групы разведчыкаў захапіў матацыкл і ўзяў у палон варожага афіцэра.

Камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты Віктар ландычэнка ў ноч на 11 жніўня 1944 года пераадолеў раку Мемель каля мястэчка Дворгале, размешчанага ў 28 кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Баўска, уварваўся ў варожую траншэю і забіў з аўтамата пяць праціўнікаў.

Загадам па 90-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 081 ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

31 жніўня 1944 года, камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты, гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка дзеючы з групай байцоў пранік у тыл праціўніка ў раёне населенага пункта Азаліні-Межлейшы, размешчанага ў пяцідзесяці кіламетрах на поўдзень ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны ўзялі ў палон унтэр-афіцэра і падарвалі гранатамі тры варожыя кропкі разам з іх разлікамі.

Загадам па 4-й ударнай арміі ад 24 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

У ноч на 18 верасня 1944 года камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка разам з іншымі разведчыкамі уварваўся ў населенный пункт Вецмуйжа, размешчаны ў дваццаці пяці кіламетрах у паўднёвым захадзе ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны знішчылі кулямётны разлік, які мяшаў перамяшчэнню савецкіх пехацінцаў.

Загадам па 4-й ударнай арміі № 0606 ад 10 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені

Да 1945 года ў арміі. У 1947—1966 гг. служыў у органах МУС у Віцебску. Член КПСС з 1953 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 сакавіка 1967 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання Ландычэнка Віктар Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы. Але ордэн ветэрану быў уручаны толькі праз два гады, у 1967 годзе.

Пасля выхаду ў адстаўку працаваў слесарам на Віцебскім заводзе тэхналагічнага абсталявання. Памер 31 сакавіка 1980 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

В. Ф. Ландычэнка ўзнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеняў, медалямі (сярод іх медаль «За адвагу»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреев Г. И., Вакуров И. Д. Солдатская слава. М., 1976. Кн. 4.
  • Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
  • Долготович Б. Д. кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0246-6.
  • Навечнов в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]