Віктар Цімафеевіч Тураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Тураў
Імя пры нараджэнні Тураў Віктар Цімафеевіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1936(1936-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1996(1996-10-31) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вольга Лысенка[d]
Дзеці Арцём Віктаравіч Тураў[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог
Кар’ера 19591996
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды Народны артыст СССР— 1986 Дзяржаўная прэмія СССР — 1984
IMDb ID 0878010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Цімафе́евіч Ту́раў (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 31 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Віктару Тураву на будынку Беларусьфільма
  • Дыпламант кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Цераз могілкі».
  • Лаўрэат прэміі кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства».
  • Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч».
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце».
  • Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа»
  • Лаўрэат прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў».
  • Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел».
  • У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету.
  • Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, пасмяротна) — за вялікі ўклад у кінематаграфію.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]