Віктар Іванавіч Чавусаў
(Пасля перасылкі з Віктар Чавусаў)
Віктар Іванавіч Чавусаў | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1871 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Віктар Іванавіч Чавусаў (30 ліпеня 1871, г. Санкт-Пецярбург — 1920) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.
Скончыў у 1892 годзе Мінскую гімназію, у 1899 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Мінску. Адзін з кіраўнікоў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Мінскага літаратурна-артыстычнага таварыства. Выдавец, рэдактар-выдавец газеты «Минский курьер». У 1915—1917 гадах старшыня камітэта Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які з’яўляўся цэнтрам літаратурна-грамадскага руху ў горадзе. Беспаспяхова хадайнічаў у снежні 1916 года аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне». У 1918 годзе ўваходзіў у Менскае беларускае прадстаўніцтва.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чавусаў Віктар Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 131. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.