Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Чарнамырдзін)
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Сцяг Саветнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сцяг
11 чэрвеня 2009 — 3 лістапада 2010
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ва Украіне Сцяг
21 мая 2001 — 11 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Дзмітрый Мядзведзеў
Папярэднік Іван Абаімаў
Пераемнік Міхаіл Зурабаў
Сцяг Выконваючы абавязкі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сцяг
5 — 6 лістапада 1996
Папярэднік Барыс Ельцын
Пераемнік Барыс Ельцын
Сцяг1-ы Старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Сцяг
25 снежня 1993 — 23 сакавіка 1998
Прэзідэнт Барыс Ельцын
Папярэднік Ён сам, як старшыня Савета міністраў Расійскай Федэрацыі
Пераемнік Сяргей Кірыенка
Сцяг Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі[1] Сцяг
14 снежня 1992 — 25 снежня 1993[2]
Прэзідэнт Барыс Ельцын
Папярэднік Іван Сілаеў
Ягор Гайдар (в. а.)
Пераемнік Пасада скасавана;
ён сам як старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
Сцяг4-ы Міністр газавай прамысловасці СССР Сцяг
12 лютага 1985 — 27 чэрвеня 1989
Папярэднік Васіль Дзінкоў
Пераемнік Пасада скасавана; Леанід Іванавіч Філімонаў як Міністр нафтавай і газавай прамысловасці СССР

Нараджэнне 9 красавіка 1938(1938-04-09)[3][4]
Смерць 3 лістапада 2010(2010-11-03)[5][3][…] (72 гады)
Месца пахавання
Бацька Сцяпан Маркавіч Чарнамырдзін
Маці Марфа Пятроўна Чарнамырдзіна
Жонка Валянціна Чарнамырдзіна[d]
Дзеці Сыны Віталь і Андрэй
Веравызнанне РПЦ
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Прафесія інжынер-тэхнолаг і інжынер-эканаміст
Дзейнасць палітык, дыпламат, эканаміст, бізнесмен, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.

У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Чарнамырдзін і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБ[7].

Зноскі

  1. у некаторых афіцыйных дакументах таго перыяду пасада Чарнамырдзіна пазначана як Старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі (напрыклад, у пастанове З'езду народных дэпутатаў РФ ад 14 снежня 1992 № 4088-I; ва Указе Прэзідэнта РФ ад 4 лютага 1993 № 180)
  2. 2 кастрычніка 1993 года ўказам в. а. Прэзідэнта РФ А. Руцкога № 31 В. Чарнамырдзін быў вызвалены ад пасады старшыні Савета Міністраў — Урада РФ. Аднак, Чарнамырдзін не падпарадкаваўся гэтаму ўказу, працягнуўшы выконваць свае абавязкі.
  3. а б Wiktor Stepanowitsch Tschernomyrdin // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Wiktor S. Tschernomyrdin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Former Russian PM Chernomyrdin dies aged 72RIA Novosti, 2010.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. На 73-м годзе жыцця памёр Віктар Чарнамырдзін Наша Ніва 3 лістапада 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]