Віктар I, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Віктар I лац.: Victor I |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 189 — 199 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Алеўтэр | |
| Пераемнік: | Зеферын | |
| Нараджэнне: | ? Афрыка |
|
| Смерць: | 199 Рым, Італія |
|
Віктар I (лац.: Victor) (? - 199) — біскуп Рыма з 189 па 199.
Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы, служыў архідыяканам. Пасля абрання актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе святкавання Вялікадня. У 196 гозе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай святкавання Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзенняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазіцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зняць сваё адлучэнне.
Пераклаў богаслужэнне ў Рыме з грэчаскай на лацінскую мову. Пазней быў кананізаваны.

