Вікторыя Фёдараўна Азаранка
Вікторыя Фёдараўна Азаранка(31 ліпеня 1989, Мінск) — беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010).
Тэнісам займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 году Вікторыя Азаранка трэніравалася ў Беларусі, рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. У сваёй узроставай групе не мела роўных у краіне. У кастр. 2004 перабралася ў Марбелью (Іспанія), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер Штэфі Граф. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «Белтэхэкспарт».
Чэмпіёнка Еўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможца каманднага Кубку Еўропы ва ўзросце да 14 і 16 гадоў. Пераможца юнацкіх турніраў «Вялікага шлема» — Уімблдона ў парным разрадзе (чэрв. 2004; разам з беларускай Вольгай Гаварцовай). Чэмпіёнка свету сярод юніёрак па версіі Міжнароднай тэніснай федэрацыі ITF (2005). Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША сярод юніёраў (2005), Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open) у адзіночным і парным разрадах (студз. 2005), Адкрытага чэмпіянату Францыі (Roland Garros) у парным разрадзе (2005; разам з венгеркай Агнеш Савай). 1-ы нумар сусветнага рэйтынгу сярод дзяўчын ва ўзросце да 18 гадоў (2005).
У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), 149-ы нумар (кастр. 2005), 37-ы (жнівень 2007).
10 студзеня 2009 ўпершыню перамагла на турніры WTA (Брысбен, прызавы фонд $220 тыс.). Раней Вікторыя Азаранка 4 разы доходзіла да фіналаў падобных турніраў. У сярэдзіне студзеня 2008 займала ў сусветным рейтынгу 14-ю пазіцыю.
22 лютага 2009 Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA Regions Morgan Championships-2009, які праходзіў у Мемфісе (ЗША). Гэты турнір яна выйграла не толькі ў адзіночным, а і ў парным разрадзе.
У сакавіку 2009 на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам $4,5 млн. Вікторыя Азаранка стала пераможцай жаночых парных спаборніцтваў (разам з Верай Званаровай) і дайшла да паўфіналу ў адзіночным разрадзе. У апублікаваным 23 сакавіка 2009 рэйтынгу WTA заняла 10-ю пазіцыю, як у адзіночным, так і ў парным разрадах, упершыню ў кар'еры прабіўшыся ў дзесятку мацнейшых тэнісістак свету.
4 красавiка 2009 тэнісістка стала пераможцай турніру WTA ў Маямі з прызавым фондам $4,5 млн. Пасля гэтага ў рэйтынгу WTA перамясцілася на 8-ю пазіцыю. Па выніках 2009 ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца.
1 жніўня 2010 Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс. 24 кастрычніка ў Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля.
2 красавіка 2011 Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. 10 красавіка яна выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай Марбельі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. У верасні 2011 ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу, што стала яе найвышэйшым дасягненнем у кр'еры.
13 студзеня 2012 Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Сіднеі (Аўстралія) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня 2012 яна выйграла Australian Open, такім чынам упершыню ў гісторыі прадстаўніца Беларусі стала пераможцай турніра Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. З 30 студзеня 2012 ўзначаліла сусветны рейтынг. 18 сакавiка 2012 беларуская тэнісістка перамагла на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША).
[правіць] Літаратура
- Азаренко Виктория // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Вікторыя Азаранка у «Twitter»
- Асобы
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Карыстальнікі Twitter
- Тэнісісты Беларусі
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчын
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчын
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчын
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчын
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Уімблдонскага турніру ў парным разрадзе сярод дзяўчын
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь