Вікунья
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вікунья | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Вікунья |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Vicugna vicugna Molina, 1782 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Віку́нья (Vicugna vicugna) — млекакормячае сямейства вярблюдавых.
Жыве невялікімі статкамі пераважна ў маладаступных высакагорных паўзасушлівых стэпах і пустынях Андаў на поўдні Перу, паўночным захадзе Аргенціны, поўначы Чылі і часткова на захадзе Балівіі.
Даўжыня цела 125—190, хваста 15—25, вышыня ў карку 70—110 см, маса 40—65 кг. Цела ўкрыта кароткай, але мяккай і тонкай поўсцю пераважна з пуховых валасоў, у дарослых жывел рыжаватай на спіне, баках і светла-шэрай на брусе. Хутка бегае (да 47 км/гадз. на вышыні 4500 м). Корміцца нізкімі травяністымі раслінамі. Мае каштоўнае футра.
Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.
[правіць] Літаратура
- Вікунья // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.