ВікіСховішча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| WikiCommons ВікіСховішча |
|
| URL | http://commons.wikimedia.org |
|---|---|
| Камерцыйны? | Не |
| Размяшчэнне | Маямі, Фларыда |
| Тып сайта | Сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | Неабавязковая |
| Валоданне | Фонд Вікімедыя |
| Аўтарства | Джымі Вэйлс |
ВікіСховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.
Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».