Вікіпедыя:Глыбіня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Глыбіня ў Вікіпедыі (англ. Depth) - паказчык велічыні, якая характарызуе ўзровень развіцця моўнага радзела. Разлічваецца зыходзячы з сярэдняга ліку правак на артыкул і колькасці старонак, якія не з'яўляюцца артыкуламі (што, на думку аўтараў параметра, паказвае, наколькі развітая супольнасць дадзенага раздзела) і адсотка колькасці нарыхтовак у агульнай колькасці артыкулаў. Аднак, няма альтэрнатыўных даследаванняў, якія б даказвалі прамую залежнасць якасці моўнага радзела ад паказчыка «глыбіня».

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Глыбіня вызначаецца наступным чынам:

{Depth}=\frac{Edits}{Articles}\cdot \frac{NonArticles}{Articles}\cdot \left( 1-\frac{Articles}{Total} \right) , дзе
  • Depth — глыбіня
  • Edits — агульная колькасць рэдагаванняў у моўным раздзеле
  • NonArticles — колькасць старонак па-за асноўнай прасторай
  • Articles — колькасць артыкулаў
  • Total — агульная колькасць старонак моўнага раздзела (NonArticles + Articles)

Формулу можна спрасціць да віда: Depth=\frac{Edits}{Total}\cdot \left( \frac{NonArticles}{Articles} \right)^{2}

Іншае значэнне тэрміна «глыбіня» у Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя «глыбіні» моўнага раздзела, існуе яшчэ і «глыбіня» пакрыцця любой канкрэтнай тэмы. Паняткі ў Вікіпедыі могуць быць паказаныя ў выглядзе іерархіі, напрыклад Фізіка -> Тэрмадынаміка -> Цеплаперадача. У любой разгляданай вобласці прысутнічае глыбіня, калі яны лёгка ўпісваецца ў такога кшталту іерархію. Артыкулы павінны быць напісаныя такім чынам, каб бацькоўскія (зыходныя) артыкулы былі напісаныя раней за пабочныя адгалінаванні (артыкулы,што паглыбляюць тэму бацькоўскага). Калі бацькоўскі артыкул ня поўны, то верагодна лепш паспрабаваць палепшыць бацькоўскі артыкул, чым ствараць пабочны, нават калі падставы стварыць такі артыкул відавочныя. У гэтым выпадку можа быць карысным зліць пабочны артыкул (асабліва, калі ён змяшчае вельмі мала інфармацыі) з бацькоўскім. У будучыні, калі асноўны артыкул будзе дапісаны, артыкулы можна будзе зноў раз'яднаць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]