Вікіпедыя:Збор палітык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гэты збор палітык Вікіпедыі з'яўляецца падсумаваннем усіх актуальна ўжываных палітык, на якія маецца актуальны кансенсус аўтараў Вікіпедыі. Ад усіх карыстальнікаў чакаецца падпарадкаванне афіцыйным палітыкам.
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:П

Шаблон:Policylist Гл. таксама Вікіпедыя:Палітыкі і звычаі (англ. арыгінал: en:Wikipedia:Policies and guidelines) па агульны агляд таго, што такое палітыкі, як яны ствараюцца, і навошта яны патрэбны. Таксама вы можаце паглядзець усе палітыкі, без апісанняў, на en:Category:Wikipedia official policy.

Кожная з актуальных палітык належыць да аднаго з пяці раздзелаў:

  • Паводзіны: стандарты паводзін у Вікіпедыі, якія маюць захоўваюць Вікіпедыю месцам, дзе кожнаму прыемна бавіць час або ўдзельнічаць у яе працы.
  • Змесціва: тэмы, патрэбныя ў Вікіпедыі, стандарты якасці і назваў.
  • Прымус: якія меры могуць ужыць упаўнаважаныя карыстальнікі дзеля ажыццяўлення іншых палітык.
  • Сціранне: якім чынам сціраюцца нежаданыя артыкулы.
  • Законы і аўтарскія правы: правілы наконт таго, які матэрыял дазваляецца ўжываць у Вікіпедыі, якім чынам рэагаваць на парушэнні.

Палітыкі[правіць | правіць зыходнік]

OrangePillar.svg

Паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Закладайце добрую волю ((en:Wikipedia:Assume good faith))
Закладайце, што большасць людзей, якія працуюць у праекце, спрабуюць дапамагчы, а не нашкодзіць.
Боты (en:Wikipedia:Bots)
Праграмы, якія аўтаматычна абнаўляюць старонкі карысным і няшкодным чынам могуць дазваляцца, калі іх уласнікі папярэдне атрымліваюць згоду і прыкладаюць усе намаганні каб іх боты не нашкодзілі або не выцягнулі ўсе рэсурсы.
Культурнасць (en:Wikipedia:Civility)
Грубіянства, недалікатнасць або дробязнасць хвалюе людзей і не дае Вікіпедыі добра працаваць. Спрабуйце адгаворваць іншых ад некультурных паводзін і старайцеся не абражаць людзей, нават ненаўмысна. Калі трэба, то існуе і магчымасць пасрэдніцтва.
Палітыка рэдагавання (en:Wikipedia:Editing policy)
Паляпшайце старонкі, калі толькі можаце, і не хвалюйцеся, што пакінеце іх недасканалымі. Пазбягайце сцірання інфармацыі, калі толькі можаце.
Без юрыдычных пагроз (en:Wikipedia:No legal threats)
Карыстайцеся працэдурай развязання спрэчак а не юрыдычнымі пагрозамі, і ўсім будзе лепей. Мы хутка адказваем на скаргі аб дэфамацыі або парушэнні аўтарскіх правоў. Калі вы пачынаеце юрыдычную акцыю, калі ласка, устрымайцеся ад рэдагавання, пакуль яна не завершана.
Не пераходзьце на асобы (en:Wikipedia:No personal attacks)
Не пераходзьце на асобы нідзе ў Вікіпедыі. Каментуйце каментар, не каментатара. Асабовыя атакі шкодзяць супольнасці і адстрашваюць карыстальнікаў. Ніхто не любіць абразаў.
Уладанне артыкуламі (en:Wikipedia:Ownership of articles)
Вы згадзіліся дазволіць іншым правіць вашу працу. Дык няхай.
Пятрушкі (en:Wikipedia:Sock puppetry)
Не заводзьце некалькіх рахункаў, каб стварыць ілюзію большай падітрымкі пытання, каб увесці ў зман іншых, каб абыйсці блок; не прасіце сяброў завесці рахункі, каб падтрымаць, хоць вас, хоць каго.
Правіла трох адкатаў (en:Wikipedia:Three-revert rule)
Не адкатвайце адной старонкі цалкам або часткова больш за тры разы на працягу 24 гадзін. Бо адміністратар можа заблакаваць ваш рахунак).
Імя карыстальніка (en:Wikipedia:Username)
Выбірайце нейтральнае імя карыстальніка, якое вам падабаецца. Звычайна гэта імя можна папрасіць змяніць, але сцерці яго нельга.
Вандалізм (en:Wikipedia:Vandalism)
Вандалізм — гэта ўсякае дадаванне, сціранне або змяненне змесціва, зробленае наўмысна, каб парушыць цэльнасць энцыклапедыі. Вандалізм выдаляецца і будзе выдаляцца з Вікіпедыі.
BluePillar.svg

Змесціва[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфіі жывых людзей (en:Wikipedia:Biographies of living persons)
Артыкулы пра жывых людзей патрабуюць пэўнай ступені далікатнасці, і мусяць строга следаваць палітыкам змесціва Вікіпедыі. Будзьце вельмі цвёрдымі наконт спасылак найвышэйшай якасці, асабліва такіх, якія тычацца асабістага жыцця. Матэрыял пра жывых людзей, які не мае спасылак або толькі слабыя спасылкі, належыць выдаляць адразу ж, як з артыкулу, так і са старонкі размовы.
Пагадненні па назвах (en:Wikipedia:Naming conventions)
Звычайна, пры выбары назвы артыкулу аддаць перавагу належыць таму, што лёгка пазнае бальшыня чытачоў, з разумным узроўнем няпэўнасці. Гэта спрашчае і рабленне спасылак на артыкул.
Пагадненні па назвах катэгорый (en:Wikipedia:Naming conventions (categories)
Назвы катэгорый мусяць быць дакладнымі, нейтральнымі, аб'ектыўнымі, інклюзіўнымі і следаваць пэўным пагадненням, напр., "Венесуэльскія кампазітары", "Шпіталі ў Даніі" або "Заканадаўства ў галіне інфарматыкі".
Нейтральны пункт гледжання (en:Wikipedia:Neutral point of view)
Артыкулы, лучна з бачнымі чытачу шаблонамі, катэгорыямі, парталамі, мусяць складацца з Нейтральнага пункту гледжання.
ЧАПЫ па нейтральным пункце гледжання (en:Wikipedia:Neutral point of view/FAQ)
Артыкул тлумачыць тэму нейтральнага пункту гледжання ў стылі аргумент-контрагумент, і быў нядаўна адшчэплены ад галоўнай старонкі (гл. вышэй).
Без уласных даследаванняў (en:Wikipedia:No original research)
Артыкулы не могуць утрымліваць ніякіх непублікаваных тэорый, дадзеных, цверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй; таксама ніякіх новых інтэпрэтацый, аналізаў, сінтэзаў публікаваных дадзеных, цверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй, якія, паводле словаў су-заснавальніка Вікіпедыі Джыма Вэйлса, раўняліся б "новаму расказу або гістарычнай інтэрпрэтацыі".
Спраўджанне (en:Wikipedia:Verifiability)
Мы не можам спраўдзіць дакладнасць цверджанняў, але мы можам спраўдзіць, ці цверджанні былі апублікаваны аўтарытэтным выданнем. Таму артыкулы мусяць спасылацца на крыніцы, калі толькі можна. Усякі матэрыял без спасылак можа быць аспрэчаны і выдалены.
Вікіпедыя гэта не слоўнік (en:Wikipedia:Wikipedia is not a dictionary)
Артыкул мусіць пачынацца з добрага вызначэння або выразнага апісання тэмы. Артыкулам, якія з'яўляюцца толькі слоўнікавымі складнікамі, месца ў Wiktionary.
RedPillar.svg

Сціранне[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка сцірання катэгорый (en:Wikipedia:Category deletion policy)
Сціранне катэгорый следуе, збольшага, таму самаму працэсу, што і артыкулы, але адбываецца на іншай старонцы. Катэгорыі, якія не адпавядаюць пагадненням па назвах, могуць "хутка пераназывацца".
Крытэрыі хуткага сцірання (en:Wikipedia:Criteria for speedy deletion)
Артыкулы, рысункі, катэгорыі і пад. могуць "хутка сцірацца", калі выразна трапляюць у пэўныя групы змесціва, што, наогул, зводзіцца да старонак без змесціва, або разбуральных старонак. Усё патэнцыйна неадназначнае належыць, замест гэтага, праводзіць праз працэс Артыкулаў для Сцірання (АдС, AfD).
Прапанаванае сціранне (en:Wikipedia:Proposed deletion)
Як сродак абмінання АдС для неадназначных сціранняў, артыкул можа быць прапанаваны для сцірання, але толькі аднойчы. Калі ніхто не аспрэчвае прапановы за пяць дзён, артыкул можа быць сцёрты адміністратарам.
Палітыка сцірання (en:Wikipedia:Deletion policy)
Сціранне артыкулаў патрабуе адміністратара і наогул следуе працэсу фармавання кансенсусу. Большасць патэнцыйна неадназначных артыкулаў патрабуе трохступеневага працэсу і перыяду чакання даўжынёй у тыдзень.
Умяшальніцтва офісу (en:Wikipedia:Office Actions)
Офіс Фонду Вікімедыі пакідае за сабой права хуткага тымчасовага сцірання артыкулу ў выпадках скрайняй неадназначнасці.
Палітыка ўваскрашэння (en:Wikipedia:Undeletion policy)
Сцёртыя артыкулы могуць быць адноўлены адміністратарам. Калі тут ёсць неадназначнасць, або калі не-адміністратар хацеў бы нешта аднавіць, гэта абмяркоўваецца ў Аглядзе сціранняў. Ілюстрацыі, сцёртыя пасля чэрвеня 2006 таксама могуць быць адноўлены.
GreenPillar.svg

Выкананне палітык[правіць | правіць зыходнік]

Камітэт па арбітрацыі (en:Wikipedia:Arbitration Committee)
Камітэт па арбітрацыі існуе, каб выносіць абавязковыя пастановы па спрэчках у Вікіпедыі. Гэта апошняя інстанцыя, куды трэба звяртацца, калі ўсё іншае выявілася неэфектыўным.
Палітыка арбітрацыі (en:Wikipedia:Arbitration policy)
Правілы таго, як Арбітры развязваюць справы.
Палітыка выгнання (en:Wikipedia:Banning policy)
Празмерна разбуральныя карыстальнікі могуць быць выгнаныя з Віепедыі. Калі ласка, шануйце такія выгнанні, не здзекуйцеся з выгнаных, але і не дапамагайце ім. Па выгнаннях магчымыя апеляцыі, або да Джыма Вэйлса або да Камітэта па арбітрацыі, у залежнасці ад існасці выгнання.
Палітыка блакаванняў (en:Wikipedia:Blocking policy)
Разбуральныя карыстальнікі могуць быць заблакаваны ад рэдагавання на кароткія або доўгія перыяды часу.
Няма беззваротных пастановаў (en:Wikipedia:No binding decisions)
Усе пастановы, лучна з вынікамі галасаванняў, могуць быць пераможаны пазней, з развіццём Вікіпедыі.
Без адкрытых проксі (en:Wikipedia:No open proxies)
Усе публічныя проксі-серверы, якімі можа карыстацца кожны, каб схаваць свой сапраўдны адрас IP, не дазваляюцца дзеля рэдагавання ў Вікіпедыі, і будуць назаўсёды блакавацца ад рэдагавання пасля знаходжання. Але абмежаванняў на чытанне Вікіпедыі з публічных проксі сервераў няма.
Палітыка засцергання (en:Wikipedia:Protection policy)
Старонкі могуць засцерагацца ад вандалаў, або ў час напаленых спрэчак над змесцівам. Засцераганыя старонкі могуць рэдагавацца адміністратарамі, але наогул рабіць гэтага не варта.
Развязанне спрэчак (en:Wikipedia:Resolving disputes)
першы крок да развязання спрэчкі гэта размова з тымі, хто з вамі не згаджаецца. Калі з гэтага нічога не атрымліваецца, існуюць і больш фармалізаваныя формы дыскусіі.
Палітыка паў-засцерагання (en:Wikipedia:Semi-protection policy)
Старонкі, якія з'яўляюцца аб'ектамі частага вандалізму, могуць быць паў-засцераганыя, каб блакаваць праўкі ад вельмі новых або нерэгістраваных карыстальнікаў.
YellowPillar.svg

Юрыдычныя пытанні і аўтарскія правы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарскія правы (en:Wikipedia:Copyrights)
Матэрыял, які парушае аўтарскія правы іншых, нельга дадаваць. Юрыдычныя аспекты аўтарскіх правоў і сумленнага карыстання ("fair use") занадта складаныя.
Парушэнні аўтарскіх правоў (en:Wikipedia:Copyright violations)
Вікіпедыя не дае паслабленняў парушэнням аўтарскіх правоў у нашай энцыклапедыі, і мы актыўна імкнемся знаходзіць усё такое, і як знойдзем, выдаляем.
Крытэрыі сумленнага карыстання (fair use) (en:Wikipedia:Fair use criteria)
Выпадкі, у якіх можна абвясціць ілюстрацыю "сумленным карыстаннем (fair use)", досыць нешмалікія. Належыць акрэсліць дакладнае прызначэнне выкарыстання ілюстрацыі, і карыстацца ёю толькі ў гэтым кантэксце.
Палітыка выкарыстання ілюстрацый (en:Wikipedia:Image use policy)
Наогул, пазбягайце даваць не-бясплатныя ілюстрацыі; цалкам апісвайце крыніцы ілюстрацый і падрабязнасці аўтарскіх правоў на адпаведных старонках апісання, і спрабуйце рабіць ілюстрацыі настолькі карыснымі і прыдатнымі для многіх, колькі можаце.
Дэфамацыя (en:Wikipedia:Libel)
Палітыкай вікіпедыі з'яўляецца сціранне паклёпніцкіх версій з гісторый старонак. Калі вы лічыце, што сталі аб'ектам дэфамацыі, звярніцеся ў стол даведак.
Шматразовасць змесціва Вівкіпедыі (en:Wikipedia:Reusing Wikipedia content)
Матэрыял Вікіпедыі можа свабодна выкарыстоўвацца, згодна з умовамі GFDL, што азначае, што вы мусіце ўзгадаць аўтараў, перападпарадкаваць матэрыял ліцэнзіі GFDL і адкрыць свабодны доступ да яго.
Тэкст ліцэнзіі свабоднай дакументацыі GNU (en:Wikipedia:Text of the GNU Free Documentation License)
Гэта ліцэнзія, пад каторай выпускаюцца ўсе ўнёскі ў Вікіпедыю. Кожнае паўторнае выкарыстанне працы мусіць таксама выпускацца пад ліцэнзіяй GFDL.

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

Далоў усе правілы (en:Wikipedia:Ignore all rules)
Кожная палітыка, звычай або іншае правіла могуць быць праігнараваны, калі замінаюць паляпшэнню Вікіпедыі.
Вікіпедыя:Чым не з'яўляецца Вікіпедыя (en:Wikipedia:What Wikipedia is not)
Вікіпедыя гэта найперш сеціўная энцыклапедыя, а як сродак дасягання гэтай мэты, сеціўная супольнасць. Не спакушайцеся выкарыстаннем Вікіпедыі для іншых мэтаў, або трактаваннем яе як нечага, чым яна не з'яўляецца.

Таксама глядзіце[правіць | правіць зыходнік]