Вікіпедыя:Крытэрыі добрых артыкулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Так як гаворка ідзе не пра выдатныя, а пра добрыя артыкулы, то ўсе патрабаванні да іх маюць больш мяккі характар, чым да выдатных артыкулаў.

Перад намініраванні артыкула ў добрыя настойліва рэкамендуецца абмеркаваць гэтае пытанне з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекта або з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.

Агульныя патрабаванні і пажаданні[правіць зыходнік]

  1. Артыкул павінен адпавядаць усім патрабаванням , што прад’яўляюцца дзеючымі правіламі Вікіпедыі (у тым ліку, яго змесціва павінна быць нейтральным і не павінна ўтрымліваць арыгінальных даследаванняў, недакладных або неправяральных звестак).
  2. Артыкул павінен быць арыгінальным (напісаным у межах Вікіпедыі і для Вікіпедыі), а не скапіраваным адкуль-небудзь яшчэ (акрамя выпадкаў, калі капіраванне робіцца аўтарам або па яго дазволе; акрамя гэтага, дазваляецца пераклад артыкула або яго часткі з іншамоўных раздзелаў Вікіпедыі з прастаўленнем на старонцы размоў да артыкула адпаведных шаблонаў або ўказання крыніцы ў тлумачэнні праўкі).
  3. Асноўная тэма павінна быць раскрытая.
  4. У артыкуле павінна быць ўвядзенне, якое коратка раскрывае тэму артыкула (мінімум 3—4 радкі).
  5. Артыкул павінен быць скончаным і не ўтрымліваць адкрыта недапісаных раздзелаў.
  6. У артыкуле павінны быць прастаўлены катэгорыі.
  7. Калі маюцца адпаведныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах, у артыкуле павінны быць прастаўленыя інтэрвікі.
  8. Артыкул, які высоўваецца ў добрыя, павінны быць адносна стабільнай, кансенсуснай версіяй, у ім на момант вылучэння і абмеркавання не павінна вясціся войнаў правак, артыкул не павінны быць абаронены падчас вылучэння і абмеркавання.
  9. Аб'ём артыкула павінен быць не менш за 8 тыс. знакаў, што з шаблонамі, файламі і табліцамі складае каля 30 кБ. Дапускаюцца нязначныя (каля 3 КБ) адхіленні ад мінімуму, калі гэта не ўплывае на раскрыццё тэмы артыкула. У той жа час, артыкул не павінны перавышаць 250 КБ (дапускаецца адхіленне не больш за 25 кБ).
  10. Артыкул павінен быць вычытаным: у ім не павінна быць масавых арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.
  11. Артыкул павінен быць вікіфікаваным — у тым ліку з ручной даводкай фарматавання тэксту там, дзе вікіфікатар абмежаваны.
  12. Абавязкова наяўнасць зносак са спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі.
  13. Пажадана наяўнасць спісу літаратуры па тэме артыкула (пры адсутнасці — абгрунтаваць прычыну на старонцы абмеркавання).
  14. Афармленне бібліяграфіі і спасылак павінна быць уніфікавана (рэкамендуецца выкарыстоўваць адпаведныя шаблоны).
  15. Пажадана, але не абавязкова, наяўнасць адной або некалькіх ілюстрацый. Усе выявы артыкулы павінны валодаць ясным ліцэнзійным статусам [1]. Выкарыстанне Fair-use малюнкаў павінна адпавядаць ВП:КДВ і быць абгрунтаваным і мінімальна неабходным. Усе файлы ў галерэях павінны валодаць самастойнай энцыклапедычнай каштоўнасцю, і не павінны дубляваць адзін аднаго з пункту гледжання неадмыслоўца.
  16. У артыкуле не павінна быць часткі «Цікавыя факты», паколькі ў добрым артыкуле такія факты павінны быць інтэграваныя ў асноўны тэкст.
  17. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць знешнія спасылкі на рэсурсы, якія відавочна парушаюць аўтарскія правы.

Што можа быць недапрацаваным у артыкуле?[правіць зыходнік]

  • Часткі шырокай тэмы могуць быць не раскрытыя ці не цалкам раскрытыя, пры ўмове раскрыцця асноўнай тэмы.
  • Выявы могуць адсутнічаць або прысутнічаць у недастатковай колькасці.
  • Стыль можа быць не да канца адшліфаваным, але не павінен утрымліваць відавочных памылак.

Абавязковыя прыватныя патрабаванні[правіць зыходнік]

Афармленне[правіць зыходнік]

  1. У назве артыкула ў прэамбуле, якая падаецца тлустым шрыфтам, мусіць ставіцца націск ва ўсіх словах, акрамя слоў, якія складаюцца з аднаго складу. У выпадку транслітарацыі назвы з мовы, якая не мае націску ўвогуле (напрыклад, карэйская), дазваляецца не ставіць націск.
  2. У артыкулах пра асоб, якія не з’яўляюцца па нацыянальнай прыналежнасці беларусамі, абавязковае афармленне арыгінальнага імя наступным шаблонам: {{lang-xx|Арыгінальнае імя на арыгінальнай мове}}, дзе «xx» — код мовы. Афармленне дадзеным шаблонам мусіць быць таксама і ў шаблоне-картцы.
  3. Артыкул мусіць мець у прэамбуле шаблон-картку, калі яе магчыма дадаць у прынцыпе.
  4. Лічбавае напісанне гадоў дазваляецца пакідаць без вытворных ад слова «год» ці скарачэнняў «г.» або «гг.» толькі ў тым выпадку, калі дата падаецца ў дужках: можна, напрыклад, пісаць «перанёс аперацыю (1987)», але забараняецца пісаць «перанёс аперацыю 24 лютага 1987», бо слушным варыянтам будзе напісаць «перанёс аперацыю 24 лютага 1987 года».
  5. Забараняецца падаваць назвы без двукоссяў, вылучаючы іх, як у іншамоўных раздзелах Вікіпедыі, толькі курсівам. У беларускай мове гэта памылка. Нельга пісаць так: «Мы праслухалі оперу Аіда, якая нам дужа спадабалася». Можна пісаць толькі так: «Мы праслухалі оперу «Аіда», якая нам дужа спадабалася». Геаграфічныя назвы і асабовыя імёны двукоссямі не вылучаюцца.

Вікіфікацыя і спасылкі[правіць зыходнік]

  1. Прастаўленне ўнутраных спасылак адбываецца ў адпаведнасці з жаданнем аўтара, але мусяць быць спасылкі на ўсе блізкія па тэме артыкулы.

Рэкамендаваныя прыватныя пажаданні[правіць зыходнік]

Афармленне[правіць зыходнік]

  1. Рэкамендуецца пазбягаць скарачэння ініцыялаў: напрыклад, лепей пісаць «Васіль Уладзіміравіч Быкаў», чым «В. У. Быкаў».
  2. Рэкамендуецца пазбягаць скарачэнняў вытворных ад слова «год»: напрыклад, лепей пісаць «1941 год», чым «1941 г.»
  1. Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
  2. Калі вы галасуеце Сімвал голасу «супраць» Супраць ці Сімвал голасу «слабае супраць» Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
  3. Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
  4. Колькасць галасоў Сімвал голасу «за» За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
  5. Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.

Зноскі

  1. У многіх краінах СНД няма свабоды панарамы, г. зн. фатаграфіі сучасных будынкаў і скульптур не знаходзяцца ў агульным доступе. Калі падобныя фота загружаныя на Вікісховішча, а не ў наш раздзел, рана ці позна яны будуць выдаленыя, пакінуўшы дзіркі ў ДА, што можа прывесці да зняцця статусу. Артыкулам, якія змяшчаюць падобныя здымкі на Вікісховішчы, статус прысвойвацца не павінен.