Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Уласнае даследванне (УД) - гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца ў Вікіпедыі, каб пазначыць неапублікаваныя факты, аргументы, канцэпцыі, сцверджанні ці тэорыі. Гэта таксама датычыцца любых неапублікаваных аналізаў ці сінтэзу апублікаваных, які вядзе да ўзнікнення новага пункту гледжання, ці, словамі аднаго з заснавальнікаў Вікіпедыі Джымі Вэйлза, раўназначна "новаму расповеду ці гістарычнай інтэрпрэтацыі".

Вікіпедыя - гэта не месца для ўласных даследаванняў. Цытаванне крыніц і забарона ўласных даследаванняў складана звязаныя паміж сабой: ёсць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не дэманструеце ўласнае даследаванне - цытаванне аўтарытэтнай крыніцы, якая змяшчае інфармацыю, непасрэдна звязаную з тэмай артыкула, і цвёрда трымацца таго, што гэтая крыніца кажа.

Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням (НУД ці NOR) - гэта адна з трох палітык, якія датычацца зместу. Астатнія: Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання (НПГ ці NPOV) і Вікіпедыя:Спраўджальнасць (С ці V). Разам палітыкі вызначаюць тып і якасць матэрыялу, які можа быць у артыкулах. У сувязі з тым, што палітыкі дапаўняюць адна адну, яны не могуць разглядацца і тлумачыцца паасобку, і аўтары Вікіпедыі мусяць азнаёміцца з усімі трыма.

Што выключаецца?[правіць | правіць зыходнік]

Найгалоўнейшая прычына стварэння палітыкі "Не ўласным даследаванням" - не даць людзям з уласнымі тэорыямі выкарыстоўваць Вікіпедыю для прыцягнення ўвагі да сваіх ідэй.[1] Уласнае даследаванне ўключае ў сябе асабістыя погляды чалавека, які рэдагуе, палітычныя погляды, а таксама любыя неапублікаваныя даследаванні ці сінтэз апублікаваных, які вядзе да ўзнікнення новага пункту гледжання. Любыя факты, пункты гледжання, інтэрпрэтацыі, азначэнні і аргументы, размешчаныя ў Вікіпедыі, павінны быць напісаныя паводле аўтарытэтнай крыніцы, якая датычыцца тэмы артыкула.

Рэдагаванне лічыцца ўласным даследаваннем, калі яно робіць адно з наступнага:

  • Яно распавядае пра тэорыю ці метад вырашэння.
  • Яно распавядае пра арыгінальныя ці нестандартныя ідэі.
  • Яно ўтварае новыя тэрміны.
  • Яно дае ці ўжывае новыя тлумачэнні для ўжо існуючых тэрмінаў.
  • Яно ўводзіць аргумент без цытавання аўтарытэтнай крыніцы', які абазначае аспрэчванне ці падтрымку іншай ідэі, тэорыі, аргумента ці пазіцыі.
  • Яно ўводзіць аналіз ці сінтэз прызнаных фактаў, ідэй, пазіцый ці аргументаў, мадэлюючы прыватны выпадак, спрыяльны для рэдактара, без спасылкі на аўтарытэтную крыніцу.
  • Яно ўводзіць ці выкарыстоўвае неалагізм без спасылкі на аўтарытэтную крыніцу.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарытэтныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Любы матэрыял, які з'яўляецца спрэчным ці выглядае спрэчным, мусіць падмацоўвацца спасылкаміна аўтарытэтныя крыніцы. Матэрыялы, якія лічацца "ўласнымі даследаваннямі", згодна з азначэннем, дадзеным у гэтай палітыцы, - гэта матэрыялы, да якіх нельга знайсці аўтарытэтнай крыніцы. Таму такія матэрыялы лічацца ўласнай думкай вікіпедыста, які іх дадаў. Адзіны шлях даказаць, што твая праца не з'яўляецца арыгінальным даследаваннем, - прадэманстраваць аўтарытэтную крыніцу, у якой выказваюцца тыя самыя думкі ці ўжываюцца тыя самыя аргументы, як і ў Вас.

Тут няма дакладнага азначэння для слова "аўтарытэтны", але большасць з вас добра разумее значэнне гэтага слова. Наогул, найбольш аўтарытэтнымі крыніцамі з'яўляюцца кнігі і часопісы, надрукаваныя ва універсітэтах, асноўныя газеты, часопісы, надрукаваныя вядомымі выдавецтвамі. Як правіла, чым больш людзей занятыя праверкай фактаў, аналізам інфармацыі, вывучэннем запісаў, тым больш крыніца аўтарытэтная. Матэрыял, выдадзены самастойна на паперы ці ў сеціве, звычайна не лічыцца аўтарытэтным, але глядзіце выключэнні ў Вікіпедыя:Спраўджальнасць.

Першасныя, другасныя і трэція крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Першасныя крыніцы - гэта дакументы ці людзі, вельмі шчыльна звязаныя з сітуацыяй, пра якую пішацца. Сведка транспартнага здарэння з'яўляецца першаснай крыніцай. Кароткі змест прамовы прэзідэнта, падрыхтаваны ў Адміністрацыі, з'яўляецца першаснай крыніцай. Першасныя крыніцы, якія былі надрукаваныя ў аўтарытэтных крыніцах, можна выкарыстоўваць у Вікіпедыі, але вельмі акуратна, бо іх лёгка няправільна выкарыстаць. З гэтай прычыны любы чалавек — без спецыяльных ведаў — які чытае першасную крыніцу, мусіць мець магчымасць праверыць, што гэтая крыніца не супярэчыць правілам Вікіпедыі. Любая інтэрпрэтацыя матэрыялаў першаснай крыніцы з'яўляецца другаснай крыніцай.
    Прыкладамі першасных крыніц з'яўляюцца археалагічныя артэфакты, фатаграфіі, матэрыялы газет, у якіх падаецца інфармацыя з першых рук, без аналізу ці каментарыяў іншага матэрыялу, гістарычныя дакументы, як летапісы, вынікі перапісу насельніцтва, відэа, пратаколы паседжанняў, вынікі выпрабаванняў ці інтэрв'ю; падлічаныя вынікі апытанняў; лабараторныя нататкі ці высновы палявых эксперыментаў ці назіранняў; а таксама мастацкія творы, напрыклад, вершы, п'есы, сцэнарыі, раманы, кінафільмы, відэазапісы і тэлевізійныя праграмы.
  • Другасныя крыніцы заснаваныя на першасных крыніцах, абагульняюць іх, інтэрпрэтуюць, аналізуюць, сінтэзуюць ці спрабуюць патлумачыць. Аналіз журналіста ці каментарый транспартнага здарэння, заснаваны на расповедах сведкаў, з'яўляюцца другаснымі крыніцамі. Аналіз газеты "Нью-Йорк Таймс" і каментарый прэзідэнцкай прамовы - другасныя крыніцы. Гістарычная інтэрпрэтацыя заняпаду Рымскай Імперыі ці аналіз гістарычнасці Ісуса Хрыста з'яўляюцца другаснымі крыніцамі. Артыкулы Вікіпедыі павінны абапірацца на аўтарытэтныя, спраўджальныя, апублікаваныя другасныя крыніцы, калі гэта магчыма. Гэта значыць, што мы прадстаўляем набор пунктаў гледжання, якія можна праверыць, і аргументы вядомых людзей, а не інтэрпрэтацыю першасных крыніц вікіпедыстамі.
  • Трэція крыніцы - гэта публікацыі, напрыклад, энцыклапедыі, якія абагульняюць іншыя другасныя, а часам і першасныя, крыніцы. Вікіпедыя - гэта трэцяя крыніца.

Уласнае даследаванне, якое стварае першасную крыніцу, забаронена. Аднак, даследаванне, якое ўключае збор і арганізацыю інфармацыі з існуючых першасных і/ці другасных крыніц, канечне, толькі вітаецца. Усе артыкулы ў Вікіпедыі павінны абапірацца на інфармацыю, сабраную з выдадзеных першасных і другасных крыніц. Гэта не "ўласнае даследаванне"; гэта "даследаванне, заснаванае на крыніцах", і гэта аснова напісання энцыклапедыі.

Нягледзячы на тое, што большасць артыкулаў абапіраецца на другасныя крыніцы, ёсць рэдкія выпадкі, калі яны могуць цалкам засноўвацца на першасных крыніцах (як, напрыклад, бягучыя падзеі ці спіс прававых актаў). Артыкул ці частка артыкула, якая абапіраецца на першасную крыніцу, мусіць (1) толькі рабіць апісанне тэзіса ці тэмы, дакладнасць якога лёгка спраўджваецца любым разумным, адукаваным чалавекам без спецыяльных ведаў, і (2) не рабіць аналізу, сінтэзу, інтэрпрэтацыі, тлумачэнняў ці ацэнкі. Удзельнікі, якія абапіраюцца выключна на першасныя крыніцы, мусяць пільна сачыць за выкананнем гэтых дзвюх умоў.

Спалучэнне апублікаванага матэрыялу для прасоўвання новай думкі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі часта робяць памылку, думаючы, што калі А надрукавана ў аўтарытэтнай крыніцы і Б надрукавана ў аўтарытэтнай крыніцы, то А і Б можна ўжываць разам у артыкуле, каб даказаць сцверджанне В. Аднак гэта з'яўляецца прыкладам спалучэння апублікаванага матэрыялу для прасоўвання новай думкі і трактуецца як уласнае даследаванне. [2] "А і Б, адсюль В" дазваляецца толькі, калі аўтарытэтная крыніца надрукавала гэты аргумент у дачыненні да тэмы артыкула.

Цытаванне сябе[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая палітыка не забараняе карыстальнікам са спецыяльнымі ведамі дадаваць свае веды ў Вікіпедыю, але забараняе выкладанне іх асабістых ведаў без цытавання крыніц. Калі адзін з аўтараў выдаў вынікі свайго даследавання ў аўтарытэтным выдавецтве, то ён можа цытаваць гэтую крыніцу, пакуль піша ад трэцяй асобы і прытрымліваецца палітыкі НПГ. Глядзі таксама пазіцыю па вырашэнні канфліктаў Вікіпедыі.

Уласныя выявы[правіць | правіць зыходнік]

Малюнкаў датычыцца мноства выключэнняў з гэтай палітыкі: стварэнне фатаздымкаў і малюнкаў удзельнікамі і выкладанне іх пад ліцэнзіяй GFDL ці іншай свабоднай ліцэнзіяй для ўпрыгожвання артыкулаў вітаецца. Гэта звязана з тым, што звычайна малюнкі не дэманструюць неапублікаваныя ідэі ці аргументы і не супрацьстаяць асноўнай ідэі палітыкі НУД. Таксама з-за закона пра аўтарскія правы ў шматлікіх краінах і іх адносінах да стварэння свабоднай энцыклапедыі, існуе даволі мала малюнкаў, дазволеных для публікацыі, якія мы можам узяць і выкарыстаць. Малюнкі ўдзельнікаў Вікіпедыі запаўняюць гэты прабел.

Недахоп дазволу выкарыстання ўласных фатаздымкаў - магчымасць карыстальнікаў займацца мантажом і маніпуляцыямі з фатаграфіямі, каб сказіць факты ці пункты гледжання, паказаныя на малюнку. Выявы, над якімі праводзіліся такія маніпуляцыі, павінны быць адпаведна пазначаныя і перамешчаныя ў Вікіпедыя:Малюнкі для выдалення, калі маніпуляцыя шкодзіць энцыклапедычнай вартасці малюнка. Малюнкі, якія ўтрымліваюць уласныя даследаванні ў любым іншым выглядзе, не дазваляюцца, як, напрыклад, дыяграма атама вадароду з дэманстрацыяй дадатковых часціц, якія вынайшаў стваральнік малюнка.

Звязаныя палітыкі[правіць | правіць зыходнік]

Спраўджальнасць(С ці V)[правіць | правіць зыходнік]

Правіла для дадавання ў Вікіпедыю - Спраўджальнасць, а не праўда. Патрабуючы, каб Вікіпедыя ўтрымлівала толькі факты, сцверджанні, тэорыі, ідэі, думкі і аргументы, якія ўжо былі апублікаваныя аўтарытэтнымі крыніцамі, палітыкі "Не ўласным даследаванням" і "Спраўджальнасць" узмацняюць адна адну.

Нейтральны пункт гледжання (НПГ ці NPOV)[правіць | правіць зыходнік]

Забарона на публікаванне ўласных даследаванняў абмяжоўвае магчымасць паказваць сваё ўласнае стаўленне да прадмета артыкула. З-за важнасці ўключэння інфармацыі, якую можна спраўдзіць, створанай іншымі людзьмі, гэтая палітыка стымулюе ўключэнне розных пунктаў гледжання ў артыкул. З гэтага вынікае, што палітыка "Не ўласным даследаванням" узмацняе Палітыку НПГ. Амаль заўсёды існуе шмат пунктаў гледжання на пэўную тэму. У некаторых выпадках няма адзінай пазіцыі, тэма дрэнна даследавана і г.д. Ніводзін асобны вікіпедыст не адказвае за перадачу ўсіх пунктаў гледжання ў артыкуле, але пры сумесным напісанні гэтая тэма мусіць разглядацца з розных бакоў, паказвацца, як распаўсюджана гэтая пазіцыя і ці з'яўляецца яна пазіцыяй большасці ці меншасці.

Уключэнне пазіцыі, распаўсюджанай толькі сярод вузкай меншасці, можа ўтрымліваць уласныя даследаванні. Джымі Вэйлз, адзін з заснавальнікаў Вікіпедыі, кажа пра гэта:

  • Калі Ваш пункт гледжання дамінуе, то можна лёгка падмацаваць яго спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы.
  • Калі Ваш пункт гледжання распаўсюджаны ў значнай меншасці, то не павінна скласці праблемы назваць асноўных прадстаўнікоў, якія яго прытрымліваюцца.
  • Калі ваш пункт гледжання распаўсюджаны толькі ў вельмі маленькай групе людзей, то — не залежна ад таго, праўда гэта ці не, незалежна ад таго, ці можаце Вы гэта даказаць ці не — гэта не павінна ўтрымлівацца ў Вікіпедыі, за выключэннем, можа, некаторых службовых ці дапаможных артыкулаў. У Вікіпедыі няма месца для ўласных даследаванняў." [3]

Іншыя заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

See also[правіць | правіць зыходнік]

Notes[правіць | правіць зыходнік]

  1. Адзін са стваральнікаў Вікіпедыі, Джымі Вэйлз, патлумачыў узнікненне палітыкі "Не ўласным даследаванням" наступным чынам: "Выраз "уласнае даследаванне" узнік першапачаткова для таго, каб пазбегнуць фізічных выдумак, якіх шмат у сеціве. Асноўная канцэпцыя наступная: можа быць даволі складана для нас прыняць правільнае рашэнне, ці з'яўляецца асобная тэорыя праўдай, ці не. Мы не можам спрабаваць вызначыць, якая з чыіхсьці новых фізічных тэорый дзейнічае; мы не маем рэсурсаў займацца гэтым. Але мы можам правяраць, ці сапраўды гэтая тэорыя была надрукавана ў аўтарытэтных часопісах ці ў аўтарытэтным выдавецтве. Гэта надзейны спосаб пазбегнуць развязання спрэчак, бо гэтыя спрэчкі будуць развязвацца людзьмі, нашмат лепш падрыхтаванымі да гэтага. Той самы прынцып будзе ўжывацца для вызначэння гістарычнай праўды". (Wales, Jimmy. "Original research", 2 снежня 2004 года)
  2. Спадар Уолес з'яўляецца прыхільнікам сінтэзаваных гістарычных тэорый і сцвярджае: "Некаторыя, хто цалкам разумеюць, чаму Вікіпедыя не павінна ствараць новыя тэорыі фізікі, цытуючы вынікі эксперыментаў і г.д. і спалучаючы іх у нешта новае, могуць пабачыць, што тыя самыя рэчы датычацца гісторыі". (Джымі Уолес. "Original research", 6 студзеня 2004)
  3. Джымі Вэйлз. "WikiEN-l roy_q_royce@hotmail.com: --A Request RE a WIKIArticle--", 29 верасня 2003.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Джыммы Вэйлз. Crackpot articles, спіс ліставання, 12 ліпеня 2003.
  • Джымі Вэйлз. "NPOV and 'new physics'", спіс ліставання, 26 верасня 2003.
  • Academic Publishing Wiki - Вікі, у якой вітаюцца ўласныя даследаванні.
  • Wikiresearch, прапановы для Вікі з уласнымі даследаваннямі.