Вікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/Падрыхтоўка/Архіў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
[правіць] 8 мая 2012 года
- У чылійскім Сан-Антоніа нарадзіўся беларускі кампазітар, які напісаў араторыю на словы Я. Купалы і балет «Апошні інка»
- Акрамя «ветэрынарнага кодэкса БССР» віцебскі ўрач стварыў унікальны інстытут, а таксама батанічны сад, музей анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі
- Губернатарам Ленінградскай вобласці з'яўляецца ўраджэнец Гомельскага Палесся
- Ініцыятарам найстарэйшага кінафестывалю быў італьянскі дыктатар
- Рэкорд Акіяніі па скачках у вышыню (5,95 м) усталяваў беларус
- Адзін з першых кіраўнікоў службаў разведкі і бяспекі Ізраіля паходзіў з віцебскіх яўрэяў
[правіць] 21 красавіка 2012 года
- Першым дэсантнікам у СССР быў беларус з Днепрапятроўска.
- Цяперашні кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РФ вучыўся на вышэйшых курсах КДБ у Мінску.
- Рэкорд хуткасці на Зямлі (10 325 км/г) ўсталявалі санкі.
- З-за дацкага карыкатурнага скандала больш за ўсіх пацярпеў беларус: яго газету зачынілі, а самога асудзілі на 3 гады строга рэжыму.
- Чэмпіёнам Іспаніі па гандболе ў складзе каманды «Тэка» два гады запар быў беларускі алімпійскі чэмпіён.
- Заснавальнікам акушэрства ў Расіі з'яўляецца ўраджэнец Слуцка.
- Першынства па шахматах у парыжскім кафэ атрымаў журналіст з Ваўкавыску.
[правіць] 23 сакавіка 2012 года
- Сястра паэта паспела і ў хоры вядомага кампазітара для класіка паспяваць, і галоўную ролю ў спектаклі на сцэне адыграць, і падручнікі з чытанкамі скласці.
- Былы ваенны медык прыехаў у Мінск змагацца з ракам, а заснаваў пасёлак
- Прыжыццёвае выданне «Новай зямлі» Якуба Коласа афармляў фінскі мастак, які працаваў у Інбелкульце
- Венецыянская царква за 250 гадоў сваёй гісторыі была шэсць разоў асвечана нанова з-за крыві, якая пралівалася ў яе сценах.
- Вядомы архітэктар і канструктар Старажытнага Рыма быў пазбаўлены жыцця за крытыку чарцяжоў імператара
[правіць] 10 сакавіка
- На гэтым мосце тэарэтычна маглі адначасова сустрэцца маманты і вярблюды, львы і мядзведзі
- Карціна, напісаная ў 1938 годзе, стала прадчуваннем Халакосту
- Партрэт вядомага польскага паэта беларускага паходжання набыў значэнне маніфесту рамантызму ў беларускім жывапісе (на іл.)
- Афіцэр ВПС ЗША з горада Тампа здзейсніў самы высокі ў гісторыі скачок з парашутам (31300 метраў)
- Амерыканская спявачка і былая фотамадэль з'яўляецца артысткай з самай вялікай колькасцю ўзнагарод
- У вясковы батанічны сад пад Віцебскам насенне дастаўлялася з Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў
[правіць] 27 лютага 2012 года
- самая маленькая птушка Беларусі з'яўляецца нацыянальным сімвалам Люксембурга
- аркуш не самай рэдкай інкунабулы з Майнца каштуе 80 тысяч долараў ЗША
- сімвалам Мадагаскара з'яўляецца дрэва падарожнікаў
- сын прапаведніка з Алабамы стаў "бацькам блюза", а дачка фермера — "каралевай рок-н-ролу"
- да 1975 года ў Фінляндыі магчыма было пабачыць жалезных курыц
- колькасць металакрылых жукоў складае звыш 20 міліёнаў
[правіць] 7 лютага 2012 года
- Горад у Заходнім Іаркшыры з'яўляецца сусветнай сталіцай гандлю ваўняным тэкстылем.
- У Ліване размяшчаецца адзіны пераважна каталіцкі горад на Блізкім Усходзе
- Саюзнікі, якія цалкам знішчылі культурны Дрэздэн, па памылцы разбамбілі і Прагу
- Швейцарская кампанія адным махам пазбавілася ад птушаняці
- Маленькія мастацкія творы атрымалі назву ад чырвонай фарбы
- Вынаходнік без сістэматычнай адукацыі стаў членам-карэспандэнтам АН СССР
- Найбуйнешая ў свеце шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог двух кантынентаў
[правіць] 25 студзеня 2012 года
- Жыхарка Барысава перанесла на в • зы і «Брэсцкую крэпасць», і «юбілейны салют»
- У вёсцы пад Баранавічамі адразу 3 гістарычныя каштоўнасці: неагатычны мадэрновы касцёл (на выяве), царква пачатка XIX стагоддзя і Палац Радзівілаў
- Вызваленне Віцебска пачалося з вышыні ля спаленай фашыстамі вёскі
- Японскі доктар медыцыны стаў культавым аўтарам мангі і анімэ
- Сімвалам Аляскі з'яўляецца ездавы сабака, а іншыя чатырохлапыя сябры чалавека дапамаглі Руалю Амундсену прыйсці першым на Паўднёвы полюс
[правіць] 20 студзеня 2012 года
- У перыяд распаду Рымскай імперыі ўзнік новы кірунак антычнай філасофіі
- Багаццем і разнастайнасцю бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі быў узрушаны імператар Аляксандр І
- Лічыцца, што карціна «Дама з гарнастаем» належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы, а выяўлена на ёй Чычылія Галерані
- Найстарэйшы чыгуначнік ЗША пражыў больш за 114 год
- Канадскі пісьменнік-натураліст сам ілюстраваў свае кнігі
- Найбольш буйныя драпежныя звяры сваёй назвай абавязаны хобатападобнаму носу самцоў
- Пярнаты рыцар з'яўляецца талісманам «Чорных д'яблаў»
- Назва вядомага беларускага танца паходзіць ад ліхаманкі(руск.) бел.
[правіць] 6 студзеня 2012 года
- Паводле Парменіда з Элеі, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум, а пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў
- ЮНЕСКА ўнесла ў 2007 годзе помнік старажытнаіндыйскай літаратуры ў «Памяць свету»
- Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у фальклоры іншых народаў(руск.) бел.
- Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства ў Нью-Ёрку выдавала ўласны навукова-літаратурны часопіс
- Польскі навуковец-беларусіст прысвяціў кнігу Міхалу Агінскаму і яго «сядзібе музаў» у Слоніме
- За пераклад «Боскай камедыі» Дантэ беларускі паэт атрымаў Нацыянальную прэмію Італіі
- Ласла Пап, Фелікс Савон, Тэафіла Стывенсан з'яўляюцца трохразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі па боксе
- Прычынай смерці грэчаскага манарха стала малпа
[правіць] 2 студзеня 2012 года
- «Маці ўсіх гарадоў» мае, верагодна, найбуйнейшы па плошчы стадыён у свеце.
- Мужчынскі пол арганізма вызначаецца толькі адной храмасомай.
- Самы старажытны сыр Нармандыі робіцца ў Нёшатэль-ан-Брэ.
- Прыватны французскі тэлеканал з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе паводле аўдыторыі.
- Буйная касметалагічная кампанія стала аб'ектам шантажу атрутніка(руск.) бел., ад рукі якога загінула 7 чалавек, а сам ён не знойдзены дагэтуль.
- Вады ў самым вялікім і глыбокім возеры Францыі хопіць, каб паіць усіх французаў цэлы год.
- Невялікі галісійскі муніцыпалітэт з'яўляецца домам сусветна вядомай моднай гандлёвай маркі.
[правіць] 23 снежня 2011 года
- Больш за 30 гадоў у Лондане выдаваўся часопіс беларускіх даследаванняў
- Больш за 40 гадоў да назвы гэтага горада дадавалі эпітэт-напамін пра яго самага вядомага ўраджэнца
- Самы брудны вадаём Еўропы падобны на фіёрд, але адносіцца да зусім іншага тыпу заліваў
- Адну з частак турыстычнага іспанскага ўзбярэжжа называюць «Берагам смерці»
- Самы паўночны пункт Іспаніі — мыс Артэгаль(ісп.) бел. — знаходзіцца ў гэтай правінцыі
- У невялікім галісійскім горадзе сярод іншага знаходзяцца самы стары ў свеце маяк, самая доўгая ў свеце набярэжная(галіс.) бел. і Дом-музей Пікаса(галіс.) бел..
[правіць] 7 снежня 2011 года
- Аховай і абаронай фундаментальных прынцыпаў мовы эсперанта займаецца спецыяльная моўная ўстанова
- У Лондане знаходзяцца бібліятэка і музей, якія афіцыйна з'яўляюцца «ўласнасцю ўсіх беларусаў»
- Англійскі паэт у 1912 г. напісаў п'есу «Літва», падзеі якой адбываюцца ў сялянскай хаце каля Магілёва
- Беларускі Памір знаходзіцца ля вёскі ў Камянецкім раёне
- Найбуйнейшы архіпелаг на Зямлі размяшчаецца між Азіяй і Аўстраліяй
- Даўжыня брантазаўра магла дасягаць 20—23 метраў
- Вершы заснавальніка паэзіі на мове фарсі на беларускую мову пераклаў Сяргей Грахоўскі
[правіць] 1 снежня 2011 года
- Існуюць арганізмы, падобныя на грыбы і на жывёл адначасова
- Сулейманавы горы знаходзяцца большай часткай у Пакістане
- Выдатны персідскі і таджыкскі паэт, настаўнік Алішэра Наваі ўсё дарослае жыццё пражыў у горадзе Гераце
- У 1935 годзе ў вадаёмы Заходняй Беларусі быў завезены амерыканскі сомік
- Тунэль Холанда ў Нью-Ёрку стаў першым у свеце падводным тунэлем для аўтамабіляў
- Браніслаў Тарашкевіч «уваскрасае» на коласаўскай сцэне дзякуючы гэтаму акцёру
- Трапічныя акулы здольныя ўлоўліваць і дыферэнцаваць пахі ў паветры
[правіць] 16 лістапада 2011 года
- Капітан 1-га рангу Паўночнага флоту, беларус па паходжанні, атрымаў узнагароду ЗША «Марскі Крыж» за эскорт саюзных палярных канвояў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Адной з каштоўнасцяў Навуковай бібліятэкі Літвы з'яўляецца беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя з дарчым подпісам Льва Сапегі, зробленым па-беларуску
- Княгіня з роду Астрожскіх з дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці, што і вызначыла яе трагічны лёс
- Бялыніцкі абраз Божай Маці атрымаў дазвол на каранацыю ад Бенедыкта XIV, але шануецца не толькі каталікамі, але і праваслаўнымі Магілёўшчыны і Віцебшчыны
- Гейдэльберг славіцца не толькі старадаўнім універсітэтам, але і самай вялікай бочкай для віна
- Помнік беларускай пісьменнасці знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а праз паўстагоддзя быў падараваны мінскаму святару простай прыхаджанкай
- Адзін з гомельскіх універсітэтаў носіць імя выбітнага беларускага канструктара
[правіць] 7 лістапада 2011 года
- Марскі рэкардсмен па хуткасці мае цёзак сярод лускакрылых, адзін з іх — слава краіны грымотнага дракона
- Самы хуткі аўтамабіль для дарог агульнага карыстання названы ў гонар французскага гоншчыка
- Нацыянальны чэмпіён Беларусі па шахматах стаў у 2008 годзе чэмпіёнам ЗША
- У Міжнароднай Зале Славы гімнастыкі ёсць імя пяціразовай чэмпіёнкі свету з Беларусі
- «Маці тайваньскай нацыі» нарадзілася ў сям'і пуцявога абходчыка пад Оршай
- Беларус Сідар Шавура «прапісаўся» ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга і ў наступным годзе будзе адзначаць 120-гадовы юбілей
[правіць] 1 лістапада 2011 года
- Гэтая атрутная расліна можа забіць каня, але здаўна была прафілактычным сродкам супраць атручванняў свінцом
- Шайба беларускага хакеіста ў браму Томі Сала на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці прынесла сенсацыйную перамогу айчыннай зборнай над шведскімі хакеістамі
- Выхадзец з маленькага вострава ў Атлантычным акіяне быў першым прафесарам сярод фарэрцаў і ўзначальваў з дня заснавання адзін з факультэтаў ва ўніверсітэце Фарэрскіх астравоў
- Карціна-сімвал Беларусі захоўваецца ў варшаўскім музеі
- Маці Легенды моды і аднаго самых багатых людзей свету паходзіла з Гродна, а бацька — з Пінска
- Вяселле баварскага герцага і літоўскай князёўны ўвайшло ў гісторыю як самае раскошнае свята позняга Сярэднявечча
[правіць] 24 кастрычніка 2011 года
- Камандзірам першага польскага касманаўта на караблі «Саюз-30» быў беларус, а на арбітальнай станцыі «Салют-6» іх чакаў яшчэ адзін наш выбітны суайчыннік.
- Канкурэнтам Аль Капонэ з'яўляўся гангстар з Гродна, які кантраляваў гульнявы бізнес на востраве Свабоды
- Спартсмен з Чэрвеня ўсталяваў 13 рэкордаў свету ў цяжкай атлетыцы
- Матэматык з Магілёва ў 1919 годзе зрабіўся прафесарам Бонскага ўніверсітэта
- Гэтыя павукі мяняюць колер ад белага да жоўтага за 10-25 і наадварот за 6 дзён
- Акцёр Герберт Бірбом Тры ў 1904 годзе заснаваў Каралеўскую Акадэмію драматычнага мастацтва
- Самы вялікі вадкакрышталічны экран у Еўропе ўсталяваны на былым Алейным рынку Амстэрдама
[правіць] 18 кастрычніка 2011 года
- Першы ў свеце публічны музей быў адкрыты па ініцыятыве Папы Рымскага, як дарунак «народу Рыма»
- Чылійскі горны хрыбет, які названы ў гонар беларуса, з'яўляецца горнай сістэмай з самай нізкай вільготнасцю ў свеце
- Каб выказаць пратэст супраць забароны сваёй роднай мовы адзін з «бацькоў» авангарду шматкроць адлюстраваў галаву селяніна
- Парк у Манхэтэне раскінуўся на закінутых рэйках надземнай чыгункі (на іл.).
- Беларускія вуліцы ёсць у Санкт-Пецярбургу, Ліпецку і башкірскім Сцерлітамаку.
- Галівудскі акцёр, якога Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў адным з лепшых за ўсе часы, паходзіць з гомельскіх яўрэяў.
[правіць] 15 кастрычніка 2011 года
- Ратуша баварскага горада была пабудавана пасярод ракі з-за тэрытарыяльных спрэчак.
- Самы стары дзеючы аўтамабіль, пабудаваны ў 1884 годзе, прададзены сёлета за 4 мільёны 620 тысяч долараў ЗША.
- Вышыня фантана ў сталіцы Швейцарыі складае 140 м. Хуткасць патоку — 500 літраў у секунду, а хуткасць бруі складае 200 км/гадз.
- Другое па колькасці відаў сямейства кветкавых раслін названа ў гонар зоркі і аб'яднала карняплод, салату, заменнік кавы, саладосць і каўчуканос.
- Горла Д'ябла занесена ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА і ўтварае мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.
- Гэты легкаатлет да цяперашняга часу застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам, а з 1993 года галоўны стадыён герцагства носіць яго імя.
- Мараканскі горад доўгі час быў цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі.
[правіць] 5 кастрычніка 2011 года
- Ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта, вучоны-афрыканіст з'яўляецца, як і яго бацька — міністр замежных спраў СССР, беларусам
- Да сярэдзіны ХХ стагоддзя студэнты-медыкі вывучалі параўнальную анатомію па падручніку, напісанаму гэтым нямецкім паэтам
- Топмадэль Алек Век і прэзідэнт Паўднёвага Судана Салва Кіір Маярдзіт з'яўляюцца прадстаўнікамі гэтага афрыканскага народа
- Самы вялікі царкоўны арган знаходзіцца ў саборы Пасау
- Сельская гаспадарка Беларусі — другая ў свеце па агульных зборах трыцікале, чацвёртая — па зборах жыта, дзесятая — па зборах бульбы
- У маўрытанскім горадзе знаходзіца «афрыканскі помнік еўрапейскай дурасці»
- Како Шанэль лічыла калені самай агіднай часткай жаночага цела, і гэта паўплывала на даўжыню жаночага адзення ў 1926 годзе
[правіць] 25 верасня 2011 года
- Дзе жыве кускус і дзе ядуць кус-кус
- На двухкіламетровай паласе ўзбярэжжа Алжыра ёсць некропаль, дзе дальменаў амаль у паўтара разы больш, чым ва ўсёй Францыі.
- Дом Ігнація Лаёлы быў спачатку пад прымусам перададзены езуітам, а пасля іх выгнання з краіны яшчэ 5 разоў пераходзіў ад свецкіх улад да духоўных.
- Найбуйнейшая за апошнія 100 гадоў паводка закранула 8 цэнтральнаеўпейскіх краін.
- Гэтая госця з Паўночнай Амерыкі выкарыстоўваецца ў Еўропе як меданосная, кармавая, харчовая, лекавая, алейная і дэкаратыўная расліна.
- Абрысы садовага павільёна ў парку летняга палаца Сан-Сусі ў Патсдаме нагадваюць лісце канюшыны
- 1-ы генерал-пракурор Расіі і паплечнік Пятра I быў выхадцам з Віцебшчыны
- Узброеныя сілы адной з калоній сталі адзіным фарміраваннем Германіі, якое не здалося ворагу і пасля заканчэння Першай сусветнай вайны
- Гару на тэрыторыі КНР спрабаваў пакарыць альпініст Райнхольд Меснер, але яна так і засталася непакорнай да нашага часу
- Вілу аднаго італьянскага банкіра ўпрыгожвалі Рафаэль і Джуліо Рамана
[правіць] 16 верасня 2011 года
- Гэтая далёкая сваячка клёнаў валодае слабым наркатычным дзеяннем і у некаторых арабскіх краінах выкарыстоўваюцца ў ежу
- Кафедральны сабор горада Рыма стаіць ў іерархіі вышэй за Сабор Св. Пятра
- Статуя Атланта ў Нью-Ёрку выклікала пратэсты, бо вельмі нагадвала італьянскага дыктатара
- У шахёрскім музеі славацкага горада знаходзіцца самы стары у свеце паравы каток
- Момант разбурэння адной венецыянскай славутасці быў зафіксаваны ўдачлівым фатографам (на іл.)
- Cядзіба родных Талстога размяшчаецца ў вёсцы на Магілёўшчыне
- Катастрофа, выкліканая «наймацнейшай засухай за апошнія 60 гадоў» пагражае каля 11,5 мільёнам афрыканцаў
- Маленькі французскі гарадок быў у свой час прытулкам для Флабера і Гюго
- У 1920-я гады прапанавалася злучыць Еўропу з Афрыкай у адзін мацярык