Вікіпедыя:Спрошчаныя правілы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:СП

Вікіпедыя гэта няспынны і бясконцы працэс — тое, што вы напісалі, можа заставацца ў наваколлі нават праз стагоддзі! Нават сціранні занатоўваюцца, таму ўсё, што вы тут робіце, застаецца дасягальнай часткай Вікіпедыі, даступнай для будучага вывучэння. Але не хвалюйцеся! Майце на ўвазе наступныя рэчы, калі рэдагуеце, і вы хутка ўбачыце, што вы робіце эфектыўныя ўнёскі ў праект.

Найпершая мэта Вікіпедыі — зрабіць высакаякасную энцыклапедыю, і бальшыня старонак — гэта артыкулы энцыклапедыі. Аднак, зважаючы на тое, што афіцыйнай структуры па забеспячэнні якасці артыкулаў не існуе, супольнасць Вікіпедыі выпрацавала свае ўласныя правілы, працэдуры і каштоўнасці, якія працягваюць развівацца. Частка з іх нефармальная, і вывучыць іх можна з назіранняў, пытанняў, або пра іх скажуць вам іншыя рэдактары. Частка з іх фармальная (і іх назвы папярэджаны прэфіксам "Вікіпедыя:", як у гэтай старонцы). У той час, як існуюць правілы і працэдуры, якія тычацца ўсяго, ад сур'ёзнага аж да пацешнага, толькі некаторыя з іх па-сапраўднаму важныя. Гэтыя некаторыя пераважна тлумачаць працу і мэту Вікіпедыі з пункту гледжання здаровага сэнсу, але таксама з'яўляюць назапашаны досвед сотняў рэдактараў, якія ўвесь час вывучаюць і ўдасканальваюць цэнтральныя каштоўнасці, якія дапамагаюць нам пазбягаць або развязваць канфлікты з-за змесціва, і якія кіруюць нас у нашым заўсёдным намаганні да паляпшэння артыкулаў.

Калі вы следуеце гэтым правілам паводзін, то верагодна, што вы будзеце сустрэтыя з цеплынёй і пашанай. Набываючы досвед, вы зведаеце іншыя стылевыя падручнікі, зручныя спосабы рабіць рэчы і пад. І не хвалюйцеся занадта, калі вы не разумееце ўсяго гэтага спачатку. За вамі і так нехта пачысціць, а з часам, і вы будзеце ведаць, як быць вялікім энцыклапеднікам!

Цвёрдага збору правіл не існуе, але існуе збор звычаяў, якім можна следаваць. Вы, можа, убачыце, што людзі робяць нешта такое, што яўна не адпавядае гэтым звычаям, але ўсё яшчэ месціцца ў рамках дзейсных палітык Вікіпедыі. Звычай "будзьце вялікадушнымі" карысны і ў такіх сітуацыях. У шмат якіх выпадках, абазнаныя і дабрамысныя рэдактары, якія працуюць над артыкулам, мусяць проста выпрацаваць паміж сабою найлепшы спосаб удасканалення артыкула.

Звычаі, якія дапамагаюць пісаць высокаякасныя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нейтральны пункт гледжання. Пішыце з нейтральнага пункту гледжання. Гэта адзін з фундаментальных прынцыпаў, які дазваляе нам ствараць верагоднае прадстаўленне навакольнага свету ў нашых артыкулах. Нават калі матэрыял паддаецца спраўджанню, застецца важным падаць яго ў збалансаванай і прадстаўнічай форме, так, каб ён адэкватна перадаваў найважнейшыя погляды на тэму.
  2. Верагоднасць. Артыкулы мусяць утрымліваць толькі такі матэрыял, які быў публікаваны аўтарытэтнымі крыніцамі. Рэдактары, якія дадаюць новы матэрыял у артыкул, мусяць цытаваць надзейныя крыніцы, бо іначай такія ўнёскі могуць быць сцёрты ўсякім іншым рэдактарам. Абавязак падаваць надзейную крыніцу ляжыць на рэдактарах, якія дадаюць інфармацыю, а не на тых, якія інфармацыю выдаляюць.
  3. Без арыгінальных даследванняў. Артыкулы мусяць НЕ утрымліваць раней непублікаваных дакументаў, канцэпцый, дадзеных, ідэй, цверджанняў або тэорый. Таксама, артыкул мусіць НЕ ўтрымліваць аніякіх новых аналізаў або сінтэзаў публікаваных дакументаў, канцэпцый, дадзеных, ідэй, цверджанняў або тэорый — такіх, якія б служылі прапагандзе пэўнай пазіцыі.

Гуляй бяспечна![правіць | правіць зыходнік]

Мэта гэтых звычаяў — даць пэўны збор простых правіл. Следуйце гэтым правілам, і амаль напэўна не будзеце мець праблем, а з цягам часу, будзеце мець добрыя шанцы ў зваротах па адміністратарства.

  1. Смела наперад! да абнаўлення старонак. Працуйце смела, гэта ж wiki!
    Заахвочвайце іншых, нават і тых, хто з вамі не згаджаецца, рухацца смела наперад!
  2. Будзьце культурнымі у сваіх зносінах з іншымі ўдзельнікамі. Заўсёды.
  3. Далоў усе правілы. Калі правілы вас стрымліваюць ад паляпшэння або захавання якасці Вікіпедыі, ігнаруйце іх.
  4. Калі маеце сумлевы, прыносьце іх у адпаведную старонку размовы. Мы маем даволі часу. Узаемная пашана гэта кіравальны прынцып паводзін у Вікіпедыі і, хоць кожны ведае, што яго ўнёскі могуць бязлітасна правіцца, прасцей прыняць змянені, калі прычыны для іх растлумачаны. Калі вы абмяркоўваеце змяненні ў старонцы размовы артыкулу перад тым, як іх зрабіць, кансенсус будзе дасягнуты хутчэй і прасцей.
  5. Добрыя падсумаванні правак і ясныя і зразумелыя тлумачэнні падабаюцца і цэняцца ўсімі. Іншым рэдактарам хочацца разумець ход вашай думкі, і гэта дапамагае і вам, напр., пасля вашай доўгай адсутнасці "ў артыкуле". Азначайце, што вы змянілі і чаму. Калі тлумачэнне акажацца занадта доўгім, патлумачце дадаткова на старонцы размовы. Адным з фундаментальных прынцыпаў Вікіпедыі з'яўляецца тое, што кожны можа рэдагаваць артыкулы без рэгістрацыі, таму змяненняў існуе шмат, і падсумаванні змяненняў спрашчаюць назіранне за імі.
  6. Закладайце добрую волю; іншымі словамі, спрабуйце глядзець на асобу "з іншага боку" дыскусіі як на рацыянальнага, удумлівага ўдзельніка, які спрабуе зрабіць пазітыўны ўнёсак у Вікіпедыю. Нават калі вы ўпэўнены, што яны іншапланетныя злыя рэптыльныя сядуны на кацянятаў, усё ж спрабуйце рабіць выгляд, што яны дзейнічаюць з добрай волі. У 90% выпадкаў акажацца , што яны сапраўды дзейнічаюць з добрай волі (а вы глядзеліся б дурнавата, абвінаваціўшы іх у быцці злымі)
  7. Асабліва не адкатвайце правак, зробленых у добрай волі. Адкатванне часам аказваецца трохі занадта моцным сродкам, адсюль і правіла трох адкатаў. Не паддавайцеся спакусе, хіба што вы адкатваеце відавочны вандалізм (скажам, "LALALALAL*&*@#@THIS_SUX0RZsammygoo", або змяненне з "4+5=9" на "4+5=30"). Калі вы сапраўды чагосьці не ў сілах трываць, адкаціце адзін раз, з падсумаваннем накшталт "(rv) моцна не згаджаюся, прычыну растлумачу ў размове.", і зараз жа пачніце абмеркаванне праблемы ў размове.
  8. Будзьце вялікадушнымі: Будзьце ліберальнымі ў тым, што прыймаеце, будзьце кансерватыўнымі ў тым, што робіце. Паспрабуйце як мага больш патураць дзівацтвам іншых людзей, і спрабуйце быць настолькі ветлівымі, саліднымі і шчырымі, колькі наогул можаце.
  9. Падпісванне. Падпісвайцеся ў старонках размоваў (з дапамогай ~~~~ якое аўтаматычна замяняецца вашым імем карыстальніка і датай і часам націскання падачы), але не падпісвайцеся на старонках артыкулаў.
  10. Карыстайцеся кнопкай Паказаць падгляд; гэта дапамагае не затлумліваць гісторый старонак.
  11. Кампетэнцыя Фонду: У Вікіпедыі ёсць толькі 5 сапраўдных правілаў: нейтральнасць пункту гледжання, свабодная ліцэнзія, віковы працэс, магчымасць кожнаму правіць, апошняе слова за Джымам Вэйлсам і Радай (board) па працэсах. Калі вы з гэтым моцна не згаджаецеся, падумайце, ці Вікіпедыя сапраўды адпаведнае месца для вас. Хоць тэарэтычна ў віках і можа быць зменена што заўгодна, тутэйшая супольнасць склалася і існуе дасюль менавіта на гэтых прынцыпах, і няма прыкмет, каб яна ад іх збіралася адыходзіць. У гэтыя прынцыпы было ўкладзена шмат думкі, і дасюль яны спраўляліся з задачай для нас. Добра прыгледзьцеся да іх, перш чым спрабаваць радыкальна іх мяняць або адыходзіць з праекту.
  12. Шануйце аўтарскія правы. Вікіпедыя карыстаецца Ліцэнзіяй свабоднай дакументацыі GNU. Усё, што вы ўносіце, мусіць быць сумяшчальным з гэтай ліцэнзіяй.