Вікіпедыя на эсперанта
Вікіпедыя на эсперанта (на эсперанта: Vikipedio en Esperanto) — раздзел Вікіпедыі на мове эсперанта.
Гэта раздзел заснаваны ў снежні 2001 года, апублікавана 2 студзеня 2002 года, з колькасцю артыкулаў болей за 300. Праз год пасля стварэння, быў зарэгістраваны 51 вікіпедыст, з якіх 20 былі вельмі актыўнымі (больш за 100 зробленых змен ў месяц). Сумесна яны напісалі 4200 артыкулаў. У студзені 2008 года, згодна са статыстыкай у Вікіпедыі на эсперанта было зарэгістравана 840 вікіпедыстаў, з якіх 41 вельмі актыўны, якія разам напісалі 94000 артыкулаў. У чэрвені 2008 года колькасць артыкулаў дасягнула колькасці 100000, што займала 20 места паміж Вікіпедыямі на розных мовах. Самая вялікая Вікіпедыя на штучнай мове. Зараз 27-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. 1 кастрычніка 2011 колькасць артыкулаў у Вікіпедыі на мове эсперанта налічвала болей за 153 000.
Колькасць артыкулаў у Вікіпедыі на мове эсперанта значна павялічылася дзякуючы улучэнню атрыкулаў з старых энцыклапедыяй і робатам. Робаты загрузілі, напрыклад, тысячы артыкулаў пра населеныя пункты Італii і астэроідах.
