Вілейскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілейскі павет
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віленская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Вілейка
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 208,0 тыс. (1 897)
Плошча 6,4 тыс. км²
Вілейскі павет на карце

Віле́йскі павет, (Вяле́йскі павет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17931921 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР.

У 1921 годзе павет адышоў Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Вілейскі павет.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Валасны падзел станам на 1886 год[1]:

Назва воласці Цэнтр Насельніцтва Колькасць двароў Плошча, дзесяцін Плошча ворнай
зямлі, дзесяцін
Колькасць паселішчаў (сельскіх грамад)
1 Будслаўская мястэчка Будслаў 4025 322 11851 3809 30 (7)
2 Ваўкалацкая мястэчка Валкалата 4574 533 12072 4887 58 (4)
3 Вілейская вёска Каловічы 5908 507 13797 4284 60 (7)
4 Вязынская мястэчка Вязынь 6024 575 19182 7124 57 (6)
5 Германішская маёнтак Германішкі 2795 291 8442 4934 41 (4)
6 Гарадоцкая мястэчка Гарадок 4123 337 9006 5267 53 (5)
7 Даўгінаўская мястэчка Даўгінава 6917 435 18320 6369 39 (8)
8 Дунілавіцкая мястэчка Дунілавічы 3549 236 10968 3899 23 (6)
9 Жаснянская маёнтак Старая Жозна ці мястэчка Слабада 4448 313 11120 5549 25 (6)
10 Іжская вёска Іжа 8184 213 23661 11355 21 (4)
11 Княгінінская маёнтак Княгінін 6051 473 17696 9553 55 (10)
12 Краснасельская мястэчка Краснае Сяло 5260 548 20421 6788 68 (6)
13 Крайская мястэчка Крайск 6519 402 26014 14026 48 (7)
14 Крывіцкая мястэчка Крывічы 4459 338 16614 4762 44 (11)
15 Куранецкая мястэчка Куранец 5148 336 20908 7294 39 (6)
16 Лебедзеўская мястэчка Лебедзева 5556 362 9161 4205 37 (4)
17 Лучайская мястэчка Лучай 4537 337 12714 5419 37 (4)
18 Манькавіцкая мястэчка Манькавічы 6673 615 22294 7737 86 (8)
19 Маладзечанская Маладэчна 4153 469 8621 3967 40 (5)
20 Мядзельская мястэчка(?) Новы Мядзел 7297 980 43641 11683 97 (6)
21 Норыцкая альбо Нарыцкае маёнтак Норыца 2895 231 8864 3429 25 (3)
22 Параф'янаўская маёнтак Параф'янаў 4085 313 14197 5077 37 (7)
23 Порплішчанская вёска Порплішча 2433 192 9236 2585 20 (5)
24 Рабуньская Рабунь 4239 398 20628 5732 34 (5)
25 Радашковіцкая горад Радашковічы 5359 577 16692 7307 65 (6)
26 Сітцаўская вёска Сітцы 5324 349 17180 6051 36 (5)
27 Хаценчыцкая вёска Хаценчыцы 6879 520 34276 7470 110 (6)

Станам на 1913 год у павеце было 25 валасцей.

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]