Вілейскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вілейскі раён
Герб
Coat of Arms of Vilejka, Belarus.png
Сцяг
Flag of Vialejka.png
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Мінскую вобласць
Уключае 11 сельскіх саветаў
Вялікі горад Вілейка
Дата ўтварэння 5 ліпеня 1946
Кіраўнік Яўген Сініла
Афіцыйныя мовы Беларуская, руская
Насельніцтва (2012)
49 700 чал.[1] (8-е месца)
Шчыльнасць 20,25 чал./км²
Нацыянальны склад Беларусы — 93,89 %
Рускія — 4,48 %
Іншыя — 1,63 %[2]
Канфесійны склад Праваслаўныя
Каталікі
Іўдзеі і інш.
Плошча 2 453,81 [3] км² (3-е месца)
Вілейскі раён на карце
Код аўта. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Вілейскі раён на Вікісховішчы

Вілейскі раён — адзін з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Быў створаны 5 ліпеня 1946 года. Адміністратыўны цэнтр — горад Вілейка. Падзелены на 11 сельскіх саветаў (студзень 2013). Па стане на 2012 год[1], на тэрыторыі раёна жывуць 49 700 чалавек (сярэдняя шчыльнасць — 20,25 чал.) Плошча раёна — 2 453,81 (8 месца ў вобласці).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вілейскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Землі раёна мяжуюць з Мядзельскім, Маладзечанскім і Лагойскім раёнамі Мінскай, Докшыцкім — Віцебскай, Смаргонскім — Гродзенскай вобласці. Тэрыторыя раёна займае 2,4 тыс.км² (8 месца ў вобласці). Асноўная частка раёна размешчана ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. У 1974 годзе побач з горадам пабудаванае самае вялікае вадасховішча ў краіне — Вілейскае, плошчай 63,3 кв. км і аб'ёмам 238 млн м³. Паверхня пераважна плоская, на крайнім паўднёвым усходзе — Мінскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максімальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў складе 611 мм. Лясы (41 % тэрыторыі раёну) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёну размяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі. Найбуйнейшая рака — Вілія з прытокамі Нарач, Спорня, Сэрвач, Ілія; Вілейскае вадасховішча, з якога пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прылады кундскай культуры
Прыклад посуду нарвскай культуры
Каменная баявая сякера. Ранні бронзавы век. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Паштовая марка
Мемарыял на месца Вілейскага гета

Першы чалавек на тэрыторыі Вілейскага раёна з'явіўся ў 9 тысячагоддзі да н.э. Археалагічныя помнікі эпохі мезаліту — стаянкі, дзе знойдзены крэмневыя прылады працы, знаходзяцца каля вёсак Асташкава і Сосенка. Каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нарач, Рабунь і інш, выяўлены помнікі 4-га — 2-га тыс. да н.э. У паўночнай частцы сучаснага раёна жылі плямёны кундскай культуры, якіх у пачатку 4-га тыс. да н.э. змянілі плямёны нарвскай культуры, а ў 3-м тыс. да н.э. — культуры баявых сякер. Каля вёсак Ваўкалатка, Вязынь, Кастыкі, Куранец, Ліцвінкі, Асташкава, Рабунь і інш. знойдзены паліраваныя сякеры і іншыя прылады працы, якія адносяцца да эпохі бронзы (32-е тыс. да н.э. — 7 ст. да н.э.) і якія належаць прадстаўнікам культуры шнуравай керамікі.

Помнікі ранняга жалезнага веку сведчаць аб засяленні раёна балцкімі плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. На гарадзішчы і паселішчы каля вёсак Арпа, Бязводнае, Баравое, Галінова, Даўгінава, Малышкі, а таксама каля Вілейкі выяўлены рэшткі наземнага жылля слупавой канструкцыі, сляды вытворчасці жалеза. Тут знойдзены жалезныя сярпы, шылы, нажы, дзіды, пярсцёнкі, фібулы, бранзалеты і ляпны посуд.

Даследаванні паселішчаў Даўгінава, Сосенка, Гуркі сведчаць, што ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. на змену культуры штрыхаванай керамікі прыйшла банцараўская культура.

Пахавальнымі помнікамі славянскага крывіцка-дрыгавіцкага насельніцтва з'яўляюцца курганныя магільнікі 8 — 11 стагоддзяў каля вёсак Галінова, Журыхі, Камена, Забор'е і інш. У раёне налічваецца больш за 20 курганных магільнікаў 9 — 12 стагоддзяў.

У 1013 стагоддзях тэрыторыя раёна ўваходзіла ў Полацкае княства; з 14 ст. — У Вялікае Княства Літоўскае. Самае ранняе з выяўленых у пісьмовых крыніцах згадванняў Вілейкі датуецца 1460 годам.

У 1793 г. пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай імперыі. 14 мая 1795 Вілейка атрымала статус горада — цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерні. 2 лютага 1796 г. зацверджаны герб павятовага горада. З 1842 па 1917 Вілейскі павет — у складзе Віленскай губерні. З 18 стагоддзя ў Іллі дзейнічала шкляная мануфактура — адна з найбуйнейшых на Беларусі. Каля Даўгінава ў 18231867 працавала суконная фабрыка.

У 1-ю сусветную вайну ў час ліквідацыі Свянцянскага прарыву 2223 верасня 1915 праведзена Вілейская наступальная аперацыя расійскіх войскаў.

У снежні 1917 г. на тэрыторыі раёна ўстаноўлена Савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года раён захоплены германскімі войскамі, у ліпені 1919 — ліпені 1920, а таксама з верасня 1920 — польскімі войскамі.

У 19211939 гг. — У складзе Польскай дзяржавы. У 1939 Вілейскі раён увайшоў у склад БССР.

З 4 снежня 1939 г. Вілейка — цэнтр вобласці да верасня 1944, затым у складзе Маладзечанскай, са студзеня 1960 — Мінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 па 2 ліпеня 1944 гг. раён захоплены фашыстамі, якія знішчылі больш за 15 тысяч мірных жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам 5 вёсак; некаторыя з вёсак Хаценчыцкага с/с (Любча і Боркі) не адноўлены пасля вайны. Супраціў акупантам з ліпеня 1941 г. аказваў Вілейскае антыфашысцкае падполле. Дзейнічалі Вілейскі падпольны абкам партыі і камсамола, Іллянскі і Куранецкі падпольныя райкамы партыі і камсамола, Вілейскае партызанскае злучэнне, асобныя партызанскія атрады і брыгады. Становішча на франтах і ў тыле ворага асвятлялі падпольныя газеты «Партизанская правда», «Сялянская газета», «Народный мститель», «Молодёжная газета» і інш.

5 ліпеня 1946 г. Куранецкі раён перайменаваны ў Вілейскі, 20 ліпеня 1957 скасаваны Іллянскі раён, 25 снежня 1962 года да Вілейскага раёна далучана частка Крывіцкага раёна — на гэтым завяршылася тэрытарыяльна-адміністрацыйнае ўладкаванне мясцовасці.

Памятныя і цікавыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Вілейскага раёна знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння. З іх: 198 гістарычных, 48 архітэктурных, у.т.л. 11 сядзібна-паркавых комплексаў, 49 археалагічных, 19 геалагічных.

Помнікі археалогіі: гарадзішча ў вёсках Арпа, Баравая, Галінова, Даўгінава (ранні жалезны век (VI—VII стст.), Задвор'е, Камень, Казлы, Малая (помнік культуры штрыхаванай керамікі), Рэчкі, Слабада, Сосенка, стаянкі ў вёсках Слабада і Суцькі, курганныя магільнікі ў вёсках Галінова, Журыхі, Забор'е, Зарэчная, Кастыкі (20 насыпаў), Каўшэвічы, Кучкі, Любоўшы, Малевічы, Млечкі, Папоўцы, Ручыца, Хаценчыцы, Помнік эпіграфікі — валун «Варацішын крыж» (XII ст.) ў Камена.

Каштоўным помнікам археалогіі з'яўляецца курганны магільнік IX-XI стст. каля вёскі Камена. Акрамя сярэднявечных славянскіх курганных пахаванняў тут захаваліся старадаўнія татарскія могілкі. Магільныя пліты з надпісамі, зробленымі арабскай вяззю, знаходзяцца ў сасонніку недалёка ад р. Вілія. У Вілейскім раёне знаходзіцца мемарыял «Памяці зніклых вёсак» адкрыты 30 чэрвеня 2009 года. Памятны знак ў гонар 150-годдзя экспедыцыі навукоўца графа Канстанціна Тышкевіча (скульптурная кампазіцыя «Вільяна»).[4]

У Вілейцы знаходзіцца неагатычны Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Свята-Марыінскую і Свята-Ціханаўскую цэрквы. Роспісы ў Свята-Ціханоўскай царкве былі створаны мастаком Барысам Цітовічам.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак 20 стагоддзя, знішчаны ў 1980-х гадах)

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў зменшаная на 2 [5] і складае цяпер 11. Гэтым рашэннем былі скасаваныя Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы. Касцяневіцкі сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у аграгарадку Людвінова. Рабунскі сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у аграгарадок Крывое Сяло.[5] Далей прыведзена табліца з прывязкай па сельсаветах да пераўтварэнняў [5] у 2013 годзе:

Назва Адміністратыўны цэнтр Плошча (км кв.) Насельніцтва (чал.) Кіраўнік
1 Асіпавіцкі сельсавет Асіпавічы 144 1723 Мікалай Гіль
2 Вязынскі сельсавет Вязынка 214,4 1866 Ігар Судніковіч
3 Даўгінаўскі сельсавет Даўгінава 134,9 2901 Аляксандр Маліноўскі
4 Іжскі сельсавет Іжа 233,84 1481 Вялянціна Навасёлак
5 Іллянскі сельсавет Ілля 214.5 2935 Мікалай Русак
6 Касцяневіцкі сельсавет. Перайменаваны Ілля 210 2262 Наталля Шавелева
7 Куранецкі сельсавет Куранец 205,4 1978 Віктар Уліцкі
8 Любанскі сельсавет Любань 236,75 2916 Ганна Дзёміна
9 Нарачанскі сельсавет Нарач 170,9 1652 Анатоль Бяганскі
10 Альковіцкі сельсавет. Скасаваны Альковічы 186 1472 Юрый Сухі
11 Рабунскі сельсавет. Перайменаваны Рабунь 99,5 446 Ірына Супрановіч
12 Сцешыцкі сельсавет. Скасаваны Сцешыцы 104,2 1155 Уладзімір Іваноў
13 Хаценчыцкі сельсавет Хаценчыцы 110.3 1510 Святлана Валавік

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2013 г. у раёне налічваецца 10 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх занята 3583 чалавек. Найбуйнейшыя з іх: ААТ «Зеніт-БелОМА», філіял Вілейская мэблевая фабрыка ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Буддэталі», ААТ «Вілейскі рамонтны завод», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», філіял «Вілейскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам».

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна налічваецца 8 ААТ, 4 сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствы, 3 філіяла, 1 сельскагаспадарчая вытворчасць, 2 дапаможныя гаспадаркі, 1 сортавыпрабавальная станцыя. Занята ў сельскай гаспадарцы 3909 чалавек. Агульная зямельная плошча ААТ і унітарных сельгаспрадпрыемстваў — 87051 га, з іх 51058 га складаюць ворныя землі. Сярэдні бал ворных зямель — 30,4, сельгасугоддзяў — 28,4.

Транспарт і сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча раёна абумовіла развіццё яго транспартнай сістэмы. Праз тэрыторыю раёна праходзяць буйныя аўтамабільныя трасы «Мінск-Нарач» (Р28) і «Барысаў-Ашмяны» (Р63).

Праз тэрыторыю раёна праходзіць чыгуначная лінія «Маладзечна-Полацк» з прыпынкамі: Тышкевічы, Даманава, Чырвоны Беражок, Зеніт, Вілейка, Куранец.

У Вілейцы знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае унутрыраённыя маршруты, а таксама тыя, што звязваюць паўночную і цэнтральную часткі Беларусі, а таксама Прыбалтыку з усходам Беларусі.

Раённы вузел паштовай сувязі, раённы вузел элекрасувязі.

Будаўніцтва, меліярацыя[правіць | правіць зыходнік]

У раёне працуюць будаўнічыя арганізацыі: ДУП «ПМК-185», ДУП «ПМК-186», ДБУ-13, філіял «ДРБУ-162», філіял «ДЭУ-63», ТАА «Агропрамэнерга», БМУ ААТ «Мінскводбуд», ТАА «Вясёлка Буд» , ТАА «Сувязь-2008»; а таксама меліярацыйныя — ДУП «Вілейскае ПМС», ААТ «ПМК-88».

Гандаль, паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Раённае спажывецкае таварыства аб'ядноўвае унітарнае прадпрыемства «Сунічка», а таксама прадпрыемствы камунальнай уласнасці КУП «Садружнасць», УП «Рамонак», УП «Меркурый-Цэнтр». Бытавымі паслугамі займаюцца 45 прадпрыемстваў і арганізацый, 123 прадпрымальнікі.

Медыцына, здароўе[правіць | правіць зыходнік]

У сістэме медыцыны раёна цэнтральнае месца займае установа аховы здароўя «Вілейская цэнтральная раённая бальніца». У яе склад уваходзяць цэнтральная раённая бальніца, паліклініка, анкалагічны дыспансер, скурана-венералагічны дыспансер, стаматалагічная паліклініка, 2 участковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду, 7 амбулаторый, 25 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, 3 пункты аховы здароўя і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Стаматалагічныя паслугі аказваюцца таксама ў недзяржаўным сектары медабслугоўвання.

У вёсцы Будзішча размешчаны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Надзея» для дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад выбуху на Чарнобыльскай АС, з шматфункцыянальным спартыўна-фізкультурным комплексам.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць 26 дзённых агульнаадукацыйных устаноў, 1 прафесійна-тэхнічнае ўстанова (каледж), цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 2 сярэдніх спецыяльных навучальных ўстановы (Ільянскі аграрны каледж, тэхнікум бізнесу і права), 17 дзіцячых дашкольных устаноў, спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рэгіянальная газета» — недзяржаўны штотыднёвік. Выдаецца ад 1995 года.
  • «Шлях перамогі». У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад, сёння — газета Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вілейскі краязнаўчы музей.
  • Выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (пры краязнаўчым музеі).
  • Народны тэатр гарадскога Дома культуры.
  • Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта»[6].
  • Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія».
  • 38 публічных бібліятэк (з іх 30 сельскіх бібліятэк і 1 сельская бібліятэка-клуб).
  • 29 сельскіх клубных устаноў.
  • Вілейскі раённы метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
  • Палац культуры.
  • Раённы Дом рамёстваў.
  • Дзіцячая школа мастацтваў (4 сельскія школы).
  • Цэнтр эстэтычнага выхавання.
  • У 2004 і 2012 гадах раён (Вілейка) быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[7][8].

Фізкультура і спорт[правіць | правіць зыходнік]

У раёне 36 спартыўных залаў, 23 прыстасаваных памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, 15 плоскасных абсталяваных спартпляцовак, 1 стадыён, 2 асветленыя хакейныя пляцоўкі.

СДЮШАР Вілейскага райвыканкама , ДЮСШ АФП прафкама ААТ "Зеніт- БелОМА ", ФАК са спартовым залай і фітнес залай, секцыя па каратэ «Дзяржынец», цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы «Сатурн» з плавальным басейнам, у якім аказваюць паслугі для насельніцтва па плаванні, аквааэробікі, більярдзе, фітнесу, настольным тэнісе, ўсходніх танцах, ёзе.

Турызм, рэкрэацыя[правіць | правіць зыходнік]

У раёне дзейнічае 7 аграсядзіб, у Вілейцы — гасцініца «Вілія».[9]. Арганізацыяй турыстычнай дзейнасці на тэрыторыі раёна займаюцца кампаніі «Надежда тур»[10] і «Залаты компас»[11].

Рэлігійнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Вілейскага раёна зарэгістраваныя і дзейнічаюць 47 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 5 канфесій: 26 — Беларускай Праваслаўнай Царквы, 10 — Рыма-Каталіцкага Касцёла, 8 — Хрысціян Веры Евангельскай, 2 — евангельскiх хрысцiян баптыстаў, 1 — хрысціян поўнага Евангелля.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя гідралагічныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Асноўныя паказчыкі развіцця раёна(руск.) 
  2. Вынікі перапісу 2009 года(руск.) 
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. http://vileyka.minsk-region.by/ru/tur_uslugi
  5. 5,0 5,1 5,2 Вілейскі раён. На 2 сельсаветы меней. Горад вырас за лік Порсы. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  6. На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета»
  7. «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  8. Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава//«Рэгіянальная газета»
  9. http://www.tio.by/news/9663
  10. http://www.belarusinfo.by/ru/poisk/5314.html
  11. http://www.mos.by/index.php?section_id=350
  12. Браты Адамовічы з-пад Альковічаў — авіятары, якія пакарылі Атлантыку // Рэгіянальная газета
  13. Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця // Рэгіянальная газета
  14. Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  15. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  16. Міхась Чарняўскі: Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3
  17. «Рэгіянальная газета»
  18. «Новік Ганна, біяграфія»
  19. «Восеньскі роздум Ганны Новік»
  20. «З любоўю да людзей»
  21. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
  22. Рогач Анатоль // «Рэгіянальная газета»
  23. Памяць. Вілейскі раён. // Удзельнік Алімпійскіх гульняў — Мінск: БелТА., 2003. — С. 548. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  24. Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч// Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
  25. Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне //«Рэгіянальная газета»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вилейский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Памяць. Вілейскі раён. //  — Мінск: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0..