Вілем-Аляксандр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вілем-Аляксандр
Клаус Георг Фердынанд

Willem-Alexander Claus George Ferdinand
Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд
сцяг
7-ы Кароль Нідэрландаў
з 30 красавіка 2013 года
Папярэднік: Беатрыкс
сцяг
Прынц Аранскі
30 красавіка 1980 года — 30 красавіка 2013 года
Пераемнік: Прынцэса Катарына-Амалія
 
Нараджэнне: 27 красавіка 1967({{padleft:1967|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:27|2|0}}) (47 гадоў)
Утрэхт, Нідэрланды
Род: Royal coat of arms of the Netherlands.svg Аранская дынастыя
Амсбергі
Бацька: Клаус фон Амсберг, прынц Нідэрландаў
Маці: Беатрыкс
Жонка: Максіма Сарэг'ета
Дзеці: Катарына-Амалія (2003), Алексія (2005), Арыяна (2007)
 
Манаграма: Манаграма
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога льва Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Кавалер ордэна Слана
Кавалер Вялікага Крыжа адмысловай ступені ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Кавалер ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Іспанія
Вялікі крыж ордэна Дубовай кароны
Шаблон:Ордэн Чула Чом Клаа 1 класа
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Ацтэкскага арла Кавалер Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа

Вілем-Аляксандр (нідэрл.: Willem-Alexander, WA; поўнае імя — Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд , нідэрл.: Willem-Alexander Claus George Ferdinand, 27 красавіка 1967 года, Утрэхт, Нідэрланды) — кароль Каралеўства Нідэрландаў з 30 красавіка 2013 года, да таго — прынц Аранскі.

30 красавіка 2013 года, пасля адрачэння ад прастола яго маці, каралевы Беатрыкс, прынц Аранскі ўзыйшоў на прастол і мае тытул Яго Каралеўская Вялікасць Вілем-Аляксандр, Кароль Нідэрландаў. Ён стаў першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за апошнія 123 гады. Да свайго ўзыходжання на прастол яго афіцыйны тытул быў — Яго Каралеўская Высокасць Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд, Прынц Аранскі, Прынц Нідэрландскі, Прынц Аранскі-Насау, спадар ван Амсберг нідэрл.: Prins van Oranje, Prins der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першае дзіця Прынцэсы (будучай каралевы) Беатрыкс і Прынца Клауса. Пасля прывядзення яго маці Беатрыкс да каралеўскай прысягі 30 красавіка 1980 года атрымаў тытул Prins van Oranje (Прынц Аранскі).

Яго маці, кіруючая каралева Нідэрландаў Беатрыкс — прапрапраўнучка расійскага імператара Паўла Першага.

Ён і два яго браты — Прынц Ёхан Фрыза (1968) і Прынц Канстанцін (1969) выраслі ў замку Drakensteyn.

Вілем-Аляксандр па адукацыі гісторык, скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (19871993). Як будучы канстытуцыйны манарх ён праходзіў стажыроўку ў розных дзяржаўных установах і ў арміі. Мае вайсковыя званні ў Каралеўскіх Сухапутных войсках, Каралеўскім Ваенна-марскім флоце і Каралеўскіх Ваенна-Паветраных сілах. З'яўляецца ад'ютантам Адмысловай Службы Яе Вялікасці Каралевы. У 1985 годзе, па дасягненні васямнаццаці гадоў, ён атрымаў месца ў Дзяржаўным Савеце. Быўшы яшчэ прынцам Аранскім, Вілем-Аляксандр часта прадстаўляў Каралеўскі Дом на афіцыйных мерапрыемствах у Нідэрландах і за мяжой і наносіў рабочыя візіты ў правінцыі, муніцыпалітэты і грамадскія арганізацыі.

28 студзеня 2013 года каралева Нідэрландаў Беатрыкс выступіла па нацыянальным тэлебачанні з аб'явай аб сваім адрачэнні ад прастола 30 красавіка 2013 года на карысць старэйшага сына, спадчынніка прастола Вілема-Аляксандра, прынца Аранскага[1][2][3].

30 красавіка 2013 года прынц Аранскі ўзышоў на прастол як кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр[4]; ён абраў у якасці троннага падвойнае імя (хоць раней многімі чакалася, што ён будзе тытулавацца Вілем IV). Такім чынам, ён стане першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за 123 гады. Жонка Вілема-Аляксандра Максіма стала каралевай Нідэрландаў, а старэйшая дачка каралеўскай пары, прынцэса Катарына-Амалія, — спадчынніцай прастола і атрымала тытул прынцэсы Аранскай.

Да ўзыходжання на прастол Вілем-Аляксандр з'яўляўся першым мужчынам-прынцам Аранскім з 1884 года.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вілем-Аляксандр надае асаблівую ўвагу такой галіне, як гідратэхніка. Ён актыўны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў і сімпозіумаў, прысвечаных гэтай тэме. З'яўляецца ганаровым членам Сусветнай Воднай Камісіі XXI стагоддзя (World Commission on Water for the 21 Century) і заступнікам арганізацыі «Уеагульнае Партнёрства па пытаннях воднай гаспадаркі» (Global Water Partnership). Пад яго кіраўніцтвам праводзіўся Другі Водны Сусветны Форум у сакавіку 2000 г. у Гаазе.

Кароль кахае спорт, з 1986 па 1992 ён увесь час удзельнічаў у Нью-Ёркскім марафоне. З 1998 года ён член Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons