Віленская беларуская гімназія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР у Віленскай беларускай гімназіі, 1935 год

Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ[1], якую 1.1.1919 арганізаваў Іван Луцкевіч, як прыватную гімназію. Дазвол на заснаванне гімназіі далі немцы ў канцы 1918 і пацвердзілі літоўскія ўлады — напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня 1919. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1.2.1919. Гімназія размяшчалася ў «Базыліянскіх мурах», самым буйным беларускім асяродку ў Вільні[2]. Гімназія з'яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны кс. А. Станкевічам, настаўніцкія курсы. Гімназія працавала негледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў 2-ой палове 1930-х знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2). У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы. У 1937—1939 беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага (з 1932 беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы). Дзейнічала да чэрвеня 1944, закрытая пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады. Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і габрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з'яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[3], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у кан. 20 ст.

З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.

Змест

[правіць] Некаторыя супрацоўнікі

Група другога выпуску гімназіі. Першая справа ў другім шэрагу — Наталля Арсенева. 1921 год
  • АДОЛЬФАВА[4], настаўніца геаграфіі, гісторыі Польшчы[4]
  • АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ («АЛЕКСАНДРОВІЧАВА»)[4][5], настаўніца польскай мовы, пасля Каліноўскага
  • АЛЯХНОВІЧ Францішак[6]
  • АНЦУКЕВІЧ Мікола, настаўнік, дырэктар (1939—1945?)
  • АСТРОЎСКАЯ Антаніна[7][4], выкладала «ручную працу»[4]
  • АСТРОЎСКІ Радаслаў[4], дырэктар (1924—1936, з перапынкам), выкладаў матэматыку, фізіку і касмаграфію
  • БАРЫСАГЛЕБСКІ Леанід, настаўнік фізікі
  • БЕНЦЛЕБЕН (БАНЦЛЕБЕН) Наталля[4][8], настаўніца нямецкай мовы
  • БЭЕР[4], кіраваў хорам
  • ВІСЛОЎХ Северын[4], выкладаў гісторыю Польшчы
  • ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАЯ Юліяна, настаўніца нямецкай мовы (1919—1922)
  • ГАРЭЦКАЯ Леаніла[4][9], настаўніца беларускай мовы
  • ГАРЭЦКІ Максім
  • ГЛУХОЎСКІ
  • ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў[10]
  • ГРЫНЕВІЧ Антон[4], настаўнік спеваў
  • ДВАРЧАНІН Ігнат[4], настаўнік беларускай літаратуры
  • ДЗІЧКОЎСКІ Я.[4], выкладаў праваслаўны Закон Божы
  • ДРАЗДОВІЧ Язэп
  • ДУБІЦКІ[4], вёў дадатковыя матэматычныя курсы і падрыхтоўчыя курсы да здачы на атэстат («матуру»)
  • ДЫЛІС Павел[11], выкладаў кальвіністам Закон Божы
  • ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт[4], настаўнік гісторыі
  • ЗАМОРЫН Міхаіл[12][4], настаўнік беларускай, рускай моваў, геаграфіі і гімнастыкі
  • ІЛЛЯШЭВІЧ Мікола[4], выкладаў прапедэўтыку філасофіі
  • ІЛЛЯШЭВІЧ Хведар, настаўнік беларускай мовы
  • КАЛІНОЎСКІ[4], настаўнік польскай мовы, пасля Швахловіча
  • КАРОЛЬ Сымон[11]
  • КАСІНЬСКАЯ Габрыелія
  • КАТОВІЧ Іван[4], настаўнік прыродазнаўства ў першых класах
  • КАХАНОВІЧ Міхаіл, старшыня педагагічнай рады (1918), дырэктар (1919—1922)
  • КІТ Барыс, настаўнік (1931—1939), дырэктар (1939)
  • КОЎШ Аляксандр[4], настаўнік праваслаўнага Закона Божага
  • КРАСІНСКІ[4], інспектар гімназіі
  • КШЭМЕНЁВА (КЖЭМЕНЁВА)[4], настаўніца польскай мовы, пасля Александровіч
  • ЛУЦКЕВІЧ Антон[4], настаўнік беларускай мовы
  • ЛУЦКЕВІЧ Іван, настаўнік беларусазнаўства і краязнаўства
  • ЛУКАШЭВІЧ У.[4], выкладаў праваслаўны Закон Божы
  • ЛУКАШЭВІЧ[11], сакратар гімназіі
  • МАРОЗ Вольга[11], буфетчыца і прыбіральшчыца
  • МАРЦІНКЕВІЧ[Удакладніць!], настаўнік фізкультуры[13]
  • МАРЦІНЧЫК Мікалай[14][4], выкладаў хімію і анатомію
  • МІХАЛЕВІЧ Аляксандр[4][15], настаўнік лацінскай і нямецкай моваў, дырэктар
  • НЕКАНДА-ТРЭПКА Антон[4], дырэктар (1922-23, 1928-30), выкладаў фізіку з 1920
  • ПАЎЛОВІЧ Сяргей[4], настаўнік праваслаўнага Закону Божага, дырэктар (1925—1928)[16]
  • ПЛІС Міхаіл[4], настаўнік праваслаўнага Закону Божага (1919—1923)
  • РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон, настаўнік (1920 — ?)
  • РАЛЬЦЭВІЧ Канстанцін[4], настаўнік матэматыкі
  • РУСАК Вольга[17], настаўніца нямецкай мовы (НБГ, з 1934)
  • РУСЕЦКАЯ Люба[4], выкладала «навукі аб рэчах»[4]
  • РЭШАЦЬ Язэп, настаўнік Закону Божага
  • САВІЦКІ Іван[4], настаўнік гісторыі ў першых класах
  • САКАЛОВА-ЛЕКАНТ Алёна[18][4], настаўніца беларускай мовы (1919—1944)
  • САСНОЎСКАЯ Ніна[4], настаўніца малявання
  • СІНЯЎСКІ Мікола[4], настаўнік матэматыкі
  • СТАНКЕВІЧ Адам[4], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага (1919—1944[4])
  • ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў, дырэктар (1921—1922)
  • ШВАХЛОВІЧ[4], настаўнік польскай мовы
  • ШНАРКЕВІЧ Язэп[4][19], кіраваў хорам
  • ШЫРМА Рыгор[4], настаўнік спеваў і выхавацель у інтэрнаце
  • ШЧАСНЫ Пётр[20]
  • ЮЖЫК Павел, выкладчык малявання (1920-я)

[правіць] Некаторыя вучні

[правіць] Заўвагі

  1. 1,0 1,1 Адзін з ініцыятараў развіцця скаўтынгу ў ВБГ.
  2. Брат Яна Пятроўскага?
  3. Адна з першых абітурыентак.

Зноскі

  1. Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ ў 1915, падчас нямецкай акупацыі.
  2. Яшчэ там размяшчаліся 2 беларускія пачатковыя школы (агулам у Вільні іх было 7), Беларускі музей, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы (рыхтавалі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ), Беларуская школьная рада Віленшчыны, Духоўная семінарыя і царква Св. Троіцы.
  3. Адзіная поўная сярэдняя школа у Літве з беларускай мовай навучання, у 2005 годзе ў школе каля 170 вучняў, і каля 40 настаўнікаў, дырэктар — Галіна Сівалава.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 4,17 4,18 4,19 4,20 4,21 4,22 4,23 4,24 4,25 4,26 4,27 4,28 4,29 4,30 4,31 4,32 4,33 4,34 4,35 4,36 4,37 4,38 4,39 4,40 4,41 4,42 4,43 4,44 4,45 Галяк Л. Успаміны. У 2-х кн. — ЗША, Летапіс. 1982—1983.
  5. Маці Станіслава Александровіча — гісторыка, прафесара універсітэтаў у Торуні і Беластоку.
  6. У Базыльянскіх мурах месцілася Беларуская драматычная майстроўня Ф. Аляхновіча.
  7. Жонка Р. Астроўскага
  8. Перад 2-ой сусветнай вайной жыла ў Вільні па вул. Антокаль.
  9. Жонка М. Гарэцкага
  10. Нар. 1896 у Поразаве, Ваўкавыскага пав. Каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскую каталіцкую семінарыю, Грыгарыянскі універсітэт у Рыме. Быў вікарыем у Ваўкавыску, пробашчам у Трычоўцы на Беласточчыне. З 1929 з'яўляўся прэфэктам у Вільні, быў выкладчыкам у Віленскай беларускай гімназіі. У 1938 пасля высылкі ўладамі А. Станкевіча з Вільні ўзначаліў беларускую парафію св. Мікалая. Выдаваў дзіцячы часопіс «Пралескі». Загінуў у снежні 1941 у Мінску.
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 11,4 Луцкевіч, 1998
  12. Паводле ўспамінаў вучняў «найбольш рускі» сярод настаўнікаў. Выехаў у Радашковічы, адкуль у 1930-я перабраўся у СССР, рэпрэсіраваны.
  13. Кіраўнік Віленскага камітэту БНП, арыштаваны савецкай бяспекай, лёс невядомы.
  14. (3.12.1901, в. Кубельнікі каля Бераставіцы — 23.5.1980). Лекар. Скончыў Віленскі універсітэт (1927), адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса «Студэнцкая Думка», дзеяч Грамады, Таварыства беларускай школы. Настаўнічаў у Віленскай беларускай гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 сасланы з Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. 12.8.1949 прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 вярнуўся ў Гродна.
  15. Юрыст. Прыняў духоўны сан — стаў праваслаўным святаром. У час 2-ой сусветнай вайны быў настаяцелем прыходу ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
  16. Маракоў Л. У. РЛ; РС.
  17. 17,0 17,1 17,2 Летапіс…
  18. Адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння ВБГ. Да арышту жыла ў Вільні па вул. Вострабрамскай 8 (Ausros Vartu g. 9) — «Базыльянскія муры». Пасля 1944 рэпрэсіраваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў лагераў. У сяр. 1950-ых вярнулася ў Вільнюс. Памерла ў 1960, пахавана на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс). Гл.: Войцік Г. Алёна Сакалова-Лекант: (сэрыя «Партрэты Віленчукоў») / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2004. — 17, (3) с.: партр.; ISBN 9955-427-03-5
  19. З 1921 настаўнік Нясвіжскай беларускай гімназіі. Быў кіраўніком беларускамоўных класаў, выкладчыкам беларускай мовы, беларусазнаўства і спеваў. Пасля закрыцця польскімі ўладамі Нясвіжскай беларускай гімназіі (1924) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на праваслаўных Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
  20. Паходзіў з Навагрудчыны. Скончыў Вышэйшую школу гандлёвую ў Варшаве. Валодаў англійскай, нямецкай, рускай, беларускай, польскай мовамі. Разам з Барысам Кітам у 1942 працаваў у семінарыі ў Паставах.
  21. У 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны.
  22. Туронак Ю. Беларуская кніга пад…
  23. Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага універсітэту. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі ім. М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША.
  24. Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага універсітэту. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыве ў ЗША. Супрацоўнічае з газетай «Беларус».
  25. 25,0 25,1 25,2 25,3 25,4 25,5 25,6 25,7 25,8 Коўш, С. Мае ўспаміны…
  26. Паходзіў з Будслава. У 1939 рэпрэсіраваны савецкай дзяржбяспекай.
  27. Не скончыў навучання, нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны
  28. Маракоў РЛ
  29. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям'і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 выехала ў Вільню. З 1946 жыла ў Польшчы ў Любліне, а з 1956 у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі ім. Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986.
  30. Чыгрын С. Не пыталі, ці зжата, ці скошана… // Ніва № 4 (2280), 23 студз. 2000.
  31. Нар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэту Віленскага універсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюзу. У час нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах.
  32. Маракоў РЛ.
  33. Паводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны.
  34. Нар. 1922. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільнюсе. Пам. 1997.
  35. Дачка настаўніка гімназіі Аляксандр Міхалевіч
  36. Дачка настаўніка гімназіі Аляксандр Міхалевіч
  37. нар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў.
  38. нар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава.
  39. Нар. 1915, сын А. Сакаловай-Лекант. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага унівэрсытэта. У 1938 вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве. У 1941 — бурмістар г. Беразіно. У 1942 удзельнічаў ў несавецкім беларускім партызанскім руху, у атрадзе Ул. Шавеля пад Барысавам. Афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, член БНП. Пасля вайны ў Германіі, далейшы лёс невядомы, магчыма эміграваў ў Амерыку.
  40. Брат Казіміра Сваяка. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага універсітэту. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводзкай ўправы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пам. 9.8.1982.
  41. Кіт, Б. Успаміны аб…
  42. Пасля быў студэнтам юрыдычнага факультэта Віленскага універсітэту. З 1943 камендант паліцыі Мінскай акругі, увосень 1943 загінуў пры невысветленых акалічнасцях. Яго памяці, між іншых, прысвечаны ўспаміны Язэпа Малецкага («Пад знакам Пагоні», Таронта, 1976).
  43. Нар. 27.4.1922 у вёсцы Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) у сялянскай сям'і. Грамадская дзеячка, лекар. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1939). Удзельнічала ў ІІ Усебеларускім кангрэсе. Арыштавана ў 1948 калі была студэнткай 4 курсу медінстытуту, асуджаная на 25 гадоў зняволення, пакаранне адбывала ў Кінгірскім лагеры. Пасля вызвалення (1956) была залічана на 4 курс Мінскага медінстытута. Працавала лекарам, жыла ў Навагрудку. Пам. 20.11.1998.
  44. Вера Сымонаўна Спарычанка‑Шостак. Нар. 19.12.1917 на Навагрудчыне. Працавала настаўніцай англійскай мовы ў Вільнюсе. Мела дачку і сына Яраслава Войціка. Пам. 4.3.2008, пахаваная на праваслаўных могілках Быліны (Вільнюс).

[правіць] Літаратура

  • Вабішчэвіч А. Праблема нацыянальнай свядомасці ў дзейнасці Таварыства беларускай школы ў 1920-30-я гады // Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: Матэрыялы Міжнароднай канферэцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны, 1993. — С. 164—167.
  • Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920 — 1930-яя гг.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 18. — С.78 — 90.
  • Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38-46.
  • Вабішчэвіч А. М. Таварыства беларускай школы // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 86-99.
  • Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939). — Брэст, 2004. — 116 с.
  • Кіт, Б. Успаміны аб Беларускай гімназіі ў Вільні (1928- 1939) былога вучня, вучыцеля i дырэктара гэтай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Коўш, С. Мае ўспаміны зь Віленскай беларускай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8.
  • Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 624 с.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах