Віленская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Віленская губерня
Виленская губернія
Герб
Vilengub1878.png
Краіна Расійская імперыя
Адміністрацыйны цэнтр Горад Вільнюс
Насельніцтва (1909) 1 550 057

Віленская губерня — губерня Расійскай імперыі. Разам з Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернямі ўтварала Паўночна-Заходні край.

Створана ў 1795 г. пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння да Расійскай імперыі заходне-беларускіх і літоўскіх земляў. Першапачаткова падзялялася на паветы:

Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская губерня ў 1797 г. была злучана са Слонімскай губерняй у адну Літоўскую губерню з губернскім кіраваннем ў Вільні.

Пры Аляксандры I Літоўская губерня ў 1801 г. была падзелена на Віленскую губерню (да 1840 г. называлася Літоўска-Віленскай губерняй) і Гродзенскую губерню (раней Слонімская губерня). У 1843 г. частка тэрыторыі ўвайшла ў склад ізноў створанай Ковенскай губерні. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Свенцянскі (Завілейскі) і Трокскі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні Лідскі павет, а з Мінскай губерні — Вілейскі і Дзісненскі паветы.

Вядомыя асобы [правіць]