Віленскі дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віленскі дагавор — дагавор, заключаны паміж Лівонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім 31 жніўня 1559 года.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна. За май-кастрычнік 1558 года рускія войскі ўзялі 20 гарадоў-крэпасцяў, пасля чаго вярнуліся да сябе на зімовыя кватэры, пакінуўшы ў гарадах невялікія гарнізоны. Гэтым скарыстаўся новы энергічны магістр Готхард Кетлер. Сабраўшы 10-тысячную армію, ён вырашыў вярнуць страчанае. Аднак невялікі поспех Кетлера абярнуўся для лівонцаў вялікай бядой. У адказ на дзеянні Лівонскай канфедэрацыі, праз два месяцы пасля падзення крэпасці Рынген рускімі войскамі быў праведзены зімовы рэйд. У бітве пры Тырзене лівонскае войска было цалкам разгромлена, і рускія войскі, якія захапіоі 11 гарадоў і дайшлі да Рыгі, у лютым вярнуліся дахмоў з велізарнай здабычай і вялікай колькасцю палонных. Пасля зімовага рэйду 1559 года Іван IV падаў Лівонскай канфедэрацыі перамір'е з сакавіка па лістапад, не замацаваўшы пры гэтым свой поспех.

Падпісанне дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Падчас перамір'я (31 жніўня) Гатард Кетлер заключыў у Вільні з літоўскім вялікім князем Жыгімонтам II пагадненне, паводле якога землі ордэна і ўладанні рыжскага архібіскупа пераходзілі пад «кліентэлу і пратэкцыю», гэта значыць пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. 15 верасня падобны дагавор быў заключаны з архібіскупам рыжскім Вільгельмам.

За абарону Ордэн перадаваў Вялікаму Княству Літоўскаму пад заклад паўднёва-ўсходнюю частку Лівоніі з гарадамі Розітэн, Лютцэн, Дынабург, Зельбург і Баўске, архібіскуп Вільгельм — гарады Марыенхаўзен, Леневардэн, двары Лобань і Бірзен. Пасля заканчэння вайны Жыгімонт Аўгуст абавязаўся вярнуць гэтыя землі за 600 тысяч гульдэнаў Ордэну і за 100 тысяч архібіскупу. Вярхоўная ўлада над гэтымі тэрыторыямі, якія складалі прыкладна шостую частку ўсёй Лівоніі, заставалася ў германскага імператара.

Вынікі і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор не прадухіліў акупацыі лівонскіх земляў рускімі войскамі, аднак паслужыў падставай для ўступлення Вялікага Княства Літоўскага ў вайну.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Codex diplomaticus regni Poloniae et magni ducatus Lithuaniae / M. Dogiel. — Vilna, 1765. — T. V.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]