Віленскі манетны двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ві́ленскі мане́тны двор — асноўны цэнтр манетнай вытворчасці Вялікага Княства Літоўскага.

Існаваў з канца XV ст. да 30 снежня 1667 года. Да вытворчасці Віленскага манетнага двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта (1392—1430). Пры Аляксандру Ягелончыку выпускаў сярэбраныя манеты наміналам ад дэнара да гроша, пры Жыгімонце Старым — паўгрошы і грошы, пры Жыгімонце Аўгусце быў агульнадзяржаўным манетным дваром Рэчы Паспалітай, вырабляў наміналы ад дэнара да партугала (залатая манета), пры Стэфане Баторыі выпускаў наміналы ад дэнарыя да дуката, пры Жыгімонце Вазе — ад соліда да партугала, пры Уладзіславе IV — партугалы, пры Яне ІІ Казіміры — ад соліда да дуката. Да Люблінскай уніі 1569 года манеты выпускаліся з выявай Пагоні на асобнай стапе. У час праўлення С. Баторыя з уніфікацыяй грашовай вытворчасці Рэчы Паспалітай на манеце адбіваліся гербы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, а пры Яне ІІ Казіміры аднавілі Пагоню. Манеты Віленскага двара вылучаюцца па гербах падскарбіяў вялікіх літоўскіх або па знаках арандатараў двара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gumowski M. Mennica Wilenska w XVI i XVII wieku. — Warszawa, 1921.