Віленскі музей старажытнасцей
| Нацыянальны музей Літвы | |
| Дата заснавання | 1952 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Вільнюс, Arsenalo g. 1 |
| Дырэктар | Birutė Kulnytė |
| http://www.lnm.lt/ | |
Віленскі музей старажытнасцей — заснаваны ў 1855 г. Я. П. Тышкевічам, у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверітэту.
Свае прыватныя калекцыі музею перадалі Я. П. і К. П. Тышкевічы, У. Сыракомля, А. Кіркор, Т. Нарбут, М. І. Балінскі, Ф. Багушэвіч, І. Р. Кулакоўскі, А. А. Плятэр і інш. Музей існаваў з перапынкамі да 1-й сусветнай вайны. Меліся аддзелы: археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, зброі, мінералогіі, арніталогіі. Пры музеі дзейнічала Віленская археалагічная камісія (1855—1865).
У кан. XIX ст. у фондах музея больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. вялікія калекцыі бронзавых вырабаў з розных краін, гербаў гарадоў ВКЛ, графікі, егіпецкіх муміяў і статуэтак бостваў, зброі, карэліцкіх габеленаў, мясцовых археалагічных знаходак, нумізматычная, партрэтаў магнацкіх родаў (Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў), рэдкіх выданняў XV—XVIII ст., скульптуры, слуцкіх паясоў, старажытных рукапісаў (грамат XII—XIV ст., інкунабул), сфрагістычная, фарфору, этрускіх вазаў, японскіх, італьянскіх і кітайскіх тканін. Таксама ў фондах знаходзіліся каменныя ідалы са Слуцку, старажытныя рэчы з Каложскай царквы і інш.
Цяпер большасць экспанатаў зберагаецца у Гістарычным музеі ў Маскве, гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы, Народным музеі ў Варшаве.
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт музея (літ.) (англ.)
- Музеі Літвы (англ.)