Вільгельміна Пруская, 1751—1820
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Партрэт прынцэсы Вільгельміны Прускага пэндзля Іагана Фрыдрыха Аўгуста Тышбейна. 1789. Маўрыцхейс. Гаага
Фрыдэрыка Сафія Вільгельміна Пруская (ням.: Friederike Sophie Wilhelmine Prinzessin von Preußen; 7 жніўня 1751, Берлін — 9 чэрвеня 1820, Апелдорн) — прынцэса Прусіі, спадчынная штатгальтар Нідэрландаў.
Вільгельміна нарадзілася ў сям'і прынца Аўгуста Вільгельма Прускага і яго жонкі Луізы Амаліі, народжанай прынцэсы Браўншвейга-Вольфенбютэля.
Вільгельміна выйшла замуж за штатгальтара Нідэрландаў Вільгельма V Аранскага. Шлюбу паспрыяў дзядзька Вільгельміны, кароль Прусіі Фрыдрых II. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей:
- Фрыдэрыка Луіза Вільгельміна Аранская-Насаўская (1770—1819), замужам за Карлам Георгам Аўгустам, спадчынным прынцам Браўншвейга-Вольфенбютэля;
- Вілем (1772—1843), кароль Нідэрландаў, жанаты на Вільгельміне Прускай, дачцы прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, пляменніцы Вільгельміны;
- Вільгельм Георг Фрыдрых Аранскі-Насаўскі (1774—1799).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельміна Пруская (1751–1820)