Вільгельм Вундт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вільгельм Максіміліян ВУНДТ (ням.: Wilhelm Maximilian Wundt; 16 жніўня 1832, Некараў каля Манхайма — 31 жніўня 1920, Гросботэн каля Лейпцыга), нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаў, заснавальнік эксперыметальнай псіхалогіі.
[правіць] Біяграфія
Вывучаў медыцыну ва універсітэтах Тубінгена, Гейдэльберга і Берліна. Быў вучнем Г. Геймгольца. У 1857 стаў выкладчыкам, а з 1864 прафэсарам Гейдэльбергскага універсітэта. З 1874 – прафесар філасофіі Цурыхскага універсітэта; у 1875–1917 – ардынарны прафесар філасофіі Лейпцыгскага універсітэта (у 1889–1890 – ягоны рэктар). Заснаваў тут у 1879 годзе першую ў свеце лабараторыю эксперыметальнай псіхалогіі, дзе вывучаў час рэакцыі, утварэнне асацыяцый, увагу, пачуцці. У 1883 годзе заснаваў першы ў свеце часопіс па эксперыментальнай псіхалогіі "Філасоўскія даследванні".
[правіць] Дзейнасць
У якасці прадмета псіхалогіі разглядаў змест свядомасці.
Стварыў "трохмерную" тэорыю пачуццяў. Ён выдзяляў тры часткі эмоцый: задавальненне-незадавальненне, спакой-узрушанасць, напружанасць-разрадка. Кожная элементарная эмоцыя мае спецыфічнвя суадносіны гэтых уласцівасцей. Эмоцыі з падобнымі уласцівасцямі могуць аб'ядноўвацца. Акрамя таго, некаторыя сітуацыі нараджаюць цэлыя комплексы больш-менш розных эмоцый.
