Вільгельм Кемпф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Кемпф
Wilhelm Kempff
фота
Ансэрмэ і Вільгельм Кемпф
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

25 лістапада

Месца нараджэння

Ютэрбог, Брандэнбург

Дата смерці

23 мая

Месца смерці

Пазітана, Кампанія

Гады актыўнасці

19111974

Краіна

Сцяг Германіі Германія

Прафесіі

Піяніст, кампазітар

Інструменты

Фартэпіяна

Жанры

Класічная музыка

http://www.wilhelm-kempff.de/ Wilhelm Kempff (ням.) 

Вільгельм Кемпф (ням.: Wilhelm Kempff, 25 лістапада 1895, Ютэрбог — 23 мая 1991, Пазітана) — сусветна вядомы нямецкі піяніст і кампазітар.

Змест

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў наваколлях Берлін а ў сям'і дырэктара каралеўскай музыкі, арганіста царквы св. Мікалая. Яго дзядуля таксама быў арганістам, а брат Георг стаў дырэктарам духоўнай музыкі ў Эрлангенскім Універсітэце.

Усё жыццё канцэртаваў у розных частках свету. Так, з 1936 па 1979 гады ён 10 раз наведаў Японію, за што невялікі японскі востраў назвалі Кэмпу-Сан у яго гонар. Свой апошні канцэрт ён даў у Парыжы ў 1981 годзе.

Меў пецярых дзяцей.

Памёр у Пазітана, Італія ва ўзросце 95 гадоў.

[правіць] Творчасць

Вільгельм Кемпф рупліва запісваўся на працягу шасцідзесяці гадоў. Да гэтага часу не страцілі сваё значэнне яго пласцінкі, дзе гучыць музыка Бетховена, Шумана, Брамса, Шуберта, Моцарта, Баха, Ліста, Шапэна. Вільгельм Кемпф упершыню ажыццявіў поўны запіс санат Франца Шуберта, і тым самым спрыяў іх папулярнасці. Санаты Бетховена ён апошні раз перапісаў ў 1964—1965 гадах у сувязі з укараненнем тэхнікі стэрэа. Падобнае ж адбылося і з яго запісамі канцэртаў Бетховена: дзеля стэрэа-эфекту ён перазапісаў іх з Фердынандам Ляйтнерам.

Камерная музыка прадстаўлена ў рэпертуары Кемпфа сумесна з Егудзі Мянухіным, П'ерам Фар'е, Вольфгангам Шнайдэрханам, Паўлем Грумерам і інш. Для сваіх калегаў Кемпф быў узорам пачуцця рытму.

[правіць] Значэнне

РРаспавядаюць, што калі Кемпф быў у Фінляндыі, кампазітар Ян Сібеліўс папрасіў яго сыграць Hammerklavier з 29-ай санаты Бетховена. Калі ж Кемпф скончыў, Сібеліўс звярнуўся да яго з словамі: «Не, Вы гралі гэта не як піяніст, Вы гралі… як чалавек».

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Pianist-stub

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах