Вільгельм Хозенфельд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Адальберт Хозенфельд
Wilhelm Adalbert Hosenfeld
Дата нараджэння

2 мая 1895({{padleft:1895|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})

Месца нараджэння

Mackenzell, Hessen-Nassau, Германія

Дата смерці

13 жніўня 1952({{padleft:1952|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (57 гады)

Месца смерці

каля Сталінграда

Прыналежнасць

Германская імперыяСцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх

Гады службы

1914-1917, 1939-1945

Званне

капітан (ням.: Hauptmann)

Узнагароды і прэміі
Жалезны крыж 2-га класа
Ганаровы крыж ветэрана вайны
За раненне ў чорным
Замежныя ўзнагароды:
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені

Вильге́льм Адальберт Хо́зенфельд (Вільм Хозенфельд) (2 мая 1895 Mackenzell, Hessen-Nassau, Германія13 жніўня 1952, каля Сталінграда), па прафесіі — настаўнік, афіцэр нямецкай арміі, які даслужыўся да звання капітана (ням.: Hauptmann) да канца вайны. Спас некалькі палякаў і яўрэяў у акупаванай Польшчы. Магчыма, найбольш вядомы дзякуючы дапамогі польска-яўрэйскаму піяністу і кампазітару Уладзіславу Шпільману, які хаваўся ў руінах Варшавы на працягу апошніх месяцаў 1944 года.

Вільгельм Хозенфельд нарадзіўся ў кансерватыўнай і набожнай каталіцкай сям'і настаўніка ў гарадку Mackenzell, недалёка ад Фульды. Жыццё ўсёй сям'і мела ярка выяўлены каталіцкі ўклад, падчас навучання асаблівая ўвага надавалася хрысціянскай сацыяльнай справядлівасці. Яго светапогляд склаўся пад уплывам ідэй каталіцкага актывізму, прускай дысцыпліны, нямецкага патрыятызму, а ў гады шлюбу — пацыфізму яго жонкі Анэмарыі, які ўсё нарастаў. Важную ролю ў станаўленні яго асобы сыграў рух Wandervogel (Вандэрфогель) і яго прыхільнікі. Служыў у нямецкай арміі ў Першую сусветную вайну з 1914 года, у 1917 годзе быў паранены.

Хозенфельд быў прызваны ў вермахт у жніўні 1939 года і быў накіраваны ў Польшчу, дзе і знаходзіўся з сярэдзіны верасня 1939 года да захопу савецкімі войскамі 17 студзеня 1945 года. Першым пунктам прызначэння быў горад Паб'яніцы, дзе ён удзельнічаў у пабудове і ўвядзенні ў эксплуатацыю лагера для ваеннапалонных. Наступная дыслакацыя, са снежня 1939 года — горад Венгруў, дзе ён заставаўся, пакуль батальён не перамясцілі на 30 км да горада Jadow у канцы мая 1940 года. Урэшце, яго перавялі ў Варшаву ў ліпені 1940 года, дзе ён правёў апошнюю частку вайны, прымацаваны да ахоўнага батальёна 660 (ням.: Wachbataillon 660), часткі ахоўнага палка Варшавы, дзе ён служыў у якасці штабнога афіцэра (ням.: Stabsoffizier), а таксама як батальённы спорт-афіцэр.

Нягледзячы на тое, што Хозенфельд быў членам НСДАП з 1935 года, у ім рос недавер да партыі і нацысцкай ідэалогіі, асабліва пасля таго, як ён сваімі вачамі бачыў пакуты палякаў і яўрэяў. Ён і некаторыя яго таварышы — афіцэры вермахта спачувалі жыхарам акупаванай Польшчы, спрабавалі дапамагчы ім па меры магчымасці, сарамацячыся таго, што рабілі некаторыя іх суайчыннікі.

З «Варшаўскіх дзённікаў» Уладзіслава Шпільмана:

« На гэта раз я адважыўся задаць пытанне — яно проста вырвалася ў мяне:
— Вы немец?
Ён счырванеў і ледзь не крыкнуў запальчыва, быццам я яго пакрыўдзіў:
— Так, нажаль, я немец. Я добра ведаю, што дзеялася тут, у Польшчы, і мне сорамна за мой народ.
»

Апошні раз Шпільман пабачыўся з Хозенфельдом 12 снежня 1944 года. На развітанне ён упершыню назваў яму сваё імя і месца працы, каб Хозенфельд, калі што якое, мог звярнуцца да яго за дапамогай.

Вільгельм Хозенфельд быў узяты ў палон савецкімі войскамі 17 студзеня 1945 года ў невялікім гарадку Блоне, у 30 км заходней Варшавы, з групай салдатаў вермахта, якой ён камандаваў. У сваіх дзённіках Уладзіславаў Шпільман піша, як яго калега з Радыё Зігмунт Лядніцкі, вяртаючыся пасля ваенных тулянняў у Варшаву, натыкнуўся па дарозе на часовы лагер для нямецкіх ваеннапалонных. Не стрымаўшы эмоцый ён крыкнуў: «Вы заяўлялі, што вы — цывілізаваны народ, а ў мяне, артыста, адабралі ўсё, што ў мяне было, — маю скрыпку». Тады адзін нямецкі салдат падышоў да агароджы і спытаў у яго, ці ведае ён Шпільмана. Той адказаў станоўча і тады салдат назваўся нямецкім афіцэрам, які дапамагаў хаваць Шпільмана на гарышчы ў штабе нямецкай абароны Варшавы (апошні прыстанак Шпільмана, дзе ён хаваўся з лістапада па снежань 1944). Ён папытаў Лядніцкага паведаміць пра яго Шпільману, каб той дапамог яму выбрацца, але тут Лядніцкага стала адганяць ахова і ён не змог пачуць прозвішча немца. Хозенфельд быў асуджаны на 25 гадоў зняволення як падазраваны ў ваенных злачынствах. Яго катавалі супрацоўнікі савецкай контрразведкі, паколькі меркавалася, што ён быў агентам абвера ці нават службы бяспекі рэйхсфюрэра СС (СД). Нягледзячы на прашэнні палякаў і яўрэяў у яго абарону, савецкія спецслужбы не знялі абвінавачванне і адмаўляліся верыць, што Хозенфельд не быў уцягнуты ў ваенныя злачынствы. Ён сканаў у савецкім палоне 13 жніўня 1952 года каля дзесяці гадзін вечара ад разрыву аорты.

У фільме «Піяніст», знятым па аўтабіяграфіі Уладзіслава Шпільмана, Вільгельма Хозенфельда сыграў Томас Крэчман.

У кастрычніку 2007 года Вільгельм Хозенфельд быў узнагароджаны прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім Ордэнам Адраджэння Польшчы III класа (польск.: Krzyż Komandorski Orderu Odrodzenia Polski).

Сын Уладзіслава Шпільмана Анджэй доўгі час прасіў Яд ва-Шем прызнаць Хозенфельда Праведнікам міру. Разам з ім і ўся сям'я Шпільмана і тысячы іншых людзей лічылі, што Хозенфельд годны гэтага звання за чалавечнасць падчас вайны. 16 лютага 2009 года Яд ва-Шэм заявіў, што хаўптман Вільгельм Хозенфельд будзе пасмяротна прызнаны Праведнікам міру.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]