Вільгельм IV, вялікі герцаг Люксембургскі
| Вільгельм IV Wëllem IV |
||||
![]() |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| 17 лістапада 1905 — 25 лютага 1912 | ||||
| Папярэднік: | Адольф | |||
| Нараджэнне: | 22 красавіка 1852 | |||
| Смерць: | 25 лютага 1912 (59 гадоў) | |||
| Бацька: | Адольф | |||
| Жонка: | Марыя Ганна Партугальская | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Вільгельм IV (Вільгельм Аляксандр; 22 красавіка 1852 - 25 лютага 1912) — рэгент Вялікага герцагства з 4 красавіка 1902 г., Вялікі герцаг Люксембургскі з 17 лістапада 1905, старэйшы сын герцага Адольфа.
Вільгельм IV быў пратэстантам, як і ўсе з дому Насау. Ён жаніўся на Марыі Ганне Партугальскай, верачы, што ў каталіцкай краіны павінен быць каталіцкі манарх. З таго часу Вільгельм IV і астатнія герцагі Люксембургскія сталі каталікамі.
Пасля смерці яго дзядзькі, прынца Мікалая-Вільгельма ў 1905 годзе, адзіным легітымным прэтэндэнтам на прастол у Доме Насау стаў стрыечны брат Вільгельма, Георг Мікалай, народжаны ад марганатычнага шлюбу. І ў 1907 годзе ён прызначыў сваю старэйшую дачку Марыю-Адэлаіду спадчынніцай прастола. Яна стала першай кіруючай манархіняй у Люксембургу са смерці яе бацькі ў 1912 годзе да свайго адрачэння ў 1919 годзе, і была зменена сваёй малодшай сястрой, Шарлотай. Нашчадкі Шарлоты кіруюць Люксембургам дагэтуль.

