Вільнюская ратуша
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вільнюская ратуша, Ратуша ў Вільні (польск.: ratusz w Wilnie, літ.: Vilniaus rotušė) - помнік архітэктуры, выбітны грамадскі будынак у стылі класіцызму. Размяшчаецца на Ратушнай плошчы ў Старым горадзе Вільнюса (Didžioji g. 31), выконваючы функцыі рэпрэзентатыўнага памяшкання пратакольных гарадскіх цырымоній і мерапрыемстваў, ўрачыстых пасяджэнняў, святкаванняў дзяржаўных святаў, прыёмаў дэлегацый.
