Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства — двухдзённы саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», які адбыўся 28-29 лістапада 2013 года ў Вільнюсе у Палацы кіраўнікоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У саміце прынялі ўдзел усе лідары краін «Усходняга партнёрства»: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Грузіі Георгій Маргвелашвілі, прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей[1].

Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі: прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампёй, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, камісары ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і гандлю Карэл дэ Гюхт.

Падчас саміту Грузія і Малдова парафіравалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС[2]. Тут жа прадугледжвалася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай, аднак за тыдзень да саміту ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання[3]. Таксама адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС Азербайджан[4].

Старшыня Еўракамісіі Барозу адпрэчыў прапанову прэзідэнта Украіны Януковіча аб ўдзеле Расіі ў перамовах Украіны з Еўрасаюзам[5], а Марцін Шульц заявіў, што дагавор з Украінай можа быць падпісаны з наступным прэзідэнтам[6]. Гаспадыня саміту прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не хавала свайго расчаравання і заняла цвёрдую пазіцыю: «Ніякіх здзелак ці змоў з украінскім кіраўніцтвам ЕС дакладна практыкавацца не будзе»[7].

Удзельнікі саміту прынялі Вільнюскую дэкларацыю, заклікаўшы постсавецкія дзяржавы Усходняй Еўропы і Закаўказзя да правядзення шырэйшых дэмакратычных і эканамічных рэформаў, а таксама заклікаўшы Расію паважаць выбар гэтых краін у інтарэсах еўрапейскай інтэграцыі[8].

Еўрапейская камісія па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства прапанавала бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам Малдовы ў сувязі з тым, што Урад Малдовы паспяхова выканаў усе крытэрыі плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Таня Дэкер (2013-11-28). "Главы краін Еўрасаюза сабраліся ў Палацы кіраўнікоў". Архівавана з арыгінала 5 снежня 2013. Праверана 2014-01-24. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2013. Праверана 20 лютага 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2013. Праверана 20 лютага 2014.
  2. "ЕС парафіраваў Пагадненне пра асацыяцыю з Малдовай і Грузіяй". 2013-11-29. Праверана 2014-01-24. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 20 лютага 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 20 лютага 2014.
  3. "Вільнюскі саміт прыняў дэкларацыю аб падтрымцы асацыяцыі Украіны з ЕС". 2013-11-29. Праверана 2014-01-24.
  4. "Азербайджан адмовіўся ад асацыяцыі з Еўрасаюзам". 2013-11-25. Праверана 2014-01-24.
  5. "Барозу: Трохбаковых перамоў з РФ і Украінай па асацыяцыі Кіева з ЕС не будзе". 2013-11-29. Праверана 2014-01-24.
  6. "Глава Еўрапарламента: Кіеў можа зблізіцца з ЕС пасля сыходу Януковіча". 2013-11-28. Праверана 2014-01-24.
  7. Фінал Вільнюскага саміту: строгія ацэнкі ў адрас Украіны і Расіі
  8. "Еўрапарламент мае намер заклікаць Расію ўстрымацца ад ціску на краіны Усходняга партнёрства". 2013-09-11. Праверана 2014-01-24.
  9. Таня Дэкер (2013-11-28). "Еўракамісія прапанавала Малдове бязвізавы ўезд у зону Шэнгена". Архівавана з арыгінала 18 студзеня 2014. Праверана 2014-01-24. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2014. Праверана 20 лютага 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2014. Праверана 20 лютага 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]