Вільялмур Стэфансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Vilhjalmur Stefansson.jpg

Вільялмур Стэфансан (ісл.: Vilhjálmur Stefánsson; 3 лістапада 1879, Вініпег — 26 жніўня 1962, Гановер, штат Нью-Гэмпшыр) — канадскі палярны даследчык, этнограф і пісьменнік.

Вільялмур Стэфансан нарадзіўся ў сям'і імігранта з Ісландыі Ёхана Стэфансана.

Яго першае знаёмства з Арктыкай адбылося ў 1906—1907 гг., калі ён у якасці этнографа прымаў удзел у экспедыцыі, якая працавала на паўночным узбярэжжы Аляскі і ў вусце ракі Макензі. У 1908—1912 гг. ён стаяў на чале экспедыцыі ў арктычную Канаду, падчас якой ён займаўся этнаграфічнымі даследаваннямі і ў дасканаласці вывучыў побыт эскімосаў.

У 1913 годзе Стэфансан арганізаваў новую экспедыцыю, сродкі на якую выдаткаваў канадскі ўрад. Гэтая экспедыцыя вядомая пад назвай «Канадскай арктычнай экспедыцыі».

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Stefansson, Vilhjalmur. My Life with the Eskimo; The Macmillan Company, New York, 1912.
  • Stefansson, Vilhjalmur. Unsolved Mysteries of the Arctic; The Macmillan Company, New York, 1938.
  • Stefansson, Vilhjalmur. Not by Bread Alone; The Macmillan Company, New York, 1946.
  • Stefansson, Vilhjalmur. Discovery — the autobiography of Vilhjalmur Stefansson; McGraw-Hill Book Company, New York, 1964.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.