Вінніца, карвет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


«Вінніца»
«Днепр» (1976—1992)
U206 «Вінниця»
«Дніпро»

Ві́нніца — шматмэтавы баявы карабель класы карвет, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле класіфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяння Ваенна-Марскіх Сіл Украіны.

Гісторыя карабля[правіць | правіць зыходнік]

Пагранічны вартавы карабель з завадскім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зеленадольскага суднабудаўнічага завода (Татарстан) 23 снежня 1975 г. Залічаны ў спісы караблёў марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 г. Пасля спуску на ваду 12 верасня 1976 г. па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Персей» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых выпрабаваьнняў.

Крымскі крызіс (2014)[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Крымскага крызісу карвет быў захоплены расійскімі войскамі на месцы дыслакацыі ля пасёлку Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.

7 сакавіка карвет Вінніца разам з яшчэ з 6 ваеннымі караблямі апынуліся заблакаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасля таго як побач з затопленным расійскімі ваеннымі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае судна[1].

22 сакавіка 2014 г., спецыяльнае падраздзяленне марской пяхоты РФ, паспяхова здзейсніла захват карвета[2].

19 красавіка 2014 г., згодна з дамоўленасцю паміж абароннымі ведамствамі Украіны і РФ, карвет Вінніца з шэрагам іншых караблёў, пад сцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсы[3].

Зноскі

  1. http://charter97.org/be/news/2014/3/7/89710/ У Крыме заблакаваныя сем ваенных караблёў Украіны
  2. http://charter97.org/be/news/2014/3/22/91530/ Российский спецназ захватил корвет «Винница»
  3. http://charter97.org/ru/news/2014/4/19/95310/ Украинские корабли вышли из разблокированной бухты Донузлав

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]