Вінрых фон Кніпродэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінрых фон Кніпродэ
ням.: Winrich von Kniprode
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1351 — 1382
Папярэднік Heinrich Dusemer[d]
Пераемнік Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн

Нараджэнне 1310[1]
Смерць 24 чэрвеня 1382
Месца пахавання
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палкаводзец, дыпламат
Званне рыцар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінрых фон Кніпродэ (ням.: Winrich von Kniprode; каля 1310, паблізу Манхайма-на-Рэйне — 24 чэрвеня 1382, паблізу Марыенбурга) — 22-гі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1351-1382). На кіраванне Вінрыха фон Кніпродэ, найдаўжэйшае ў гісторыі Ордэна, прыпаў росквіт Тэўтонскага ордэна і еўрапейскага рыцарства. Адзін з найвядомейшых вялікіх магістраў за ўсю гісторыю Ордэна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з арыстакратычнага роду. Час уступлення ў Ордэн невядомы, упершыню згадваецца ў 1334 годзе як кампан (памочнік) пракурора (суддзі) Прэйсіш-Холанда. У 1338 годзе прызначаны комтурам Данцыга. У 1342 годзе стаў комтурам Балгі і фогтам Натангіі. З 1344 года — вялікі маршал, з 1346 — вялікі комтур Ордэна.

2 лютага 1348 года крыжаносцы пад кіраўніцтвам Вінрых фон Кніпродэ атрымалі значную перамогу над вялікалітоўскі войскам у бітве на Стрэве.

У 1350 годзе загадаў пабудаваць замак Георгенбург (цяпер пас. Маеўка Чарняхоўскі р-н Калінінградская вобл.).

16 верасня 1351 года генеральны капітул Ордэна абраў Вінрыха фон Кніпродэ вялікім магістрам. Пачатак кіравання быў няўдалым -- правалам скончыўся паход на Жамойць, у выніку Кніпродэ вымушаны пайсці на перамовы з Вялікім Княства Літоўскім. У 1358 годзе заключыў кароткачасовы саюз Вялікім Княства Літоўскім супраць Польшчы. Аднак праз два гады саюз распаўся: Альгерд аддаў перавагу Польшчы, выдаў сваю дачку Кену замуж за ўнука караля Казіміра III, паморскага князя Казіміра IV.

У 1360 годзе Вінрых фон Кніпродэ пачаў новую вайну з Княствам. Войска крыжакоў дасягнула сярэдняга цячэння Нёмана, разбурыла Коўна. Войскі падышлі да Гародні, Трокаў і Вільні. Падчас баёў у палон да крыжакоў патрапіў вялікі князь Кейстут, якога закладнікам трымалі ў спецыяльнай камеры ў Верхнім замку ў Марыенбургу.

Адначасова з вайной у Літве Вінрых развязаў канфлікт у Дацкім каралеўствам. У 1367 годзе арганізаваў з'езд ганзейскіх гарадоў у Эльблонгу і Кёльне, на якім была створана моцная кааліцыю супраць дацкага караля Вальдэмара IV. У 1370 годзе перамогу вялікалітоўскае войска ў бітве пры Рудаў. У тым жа годзе садзейнічаў Ганзе пры заключэнні Штральзундскага міру з Даніяй, які адзначыў пік магутнасці Ганзы.

Кенатаф Вінрыху фон Кніпродэ ў Монхайм-на-Рэйне

Вялікую ўвагу надаваў каланізацыі малазаселеных раёнаў Прусіі. Таксама Вінрых фон Кніпродэ займаўся заахвочваннем развіцця сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. Быў актыўным прыхільнікам ратацыі кіруючых кадраў Ордэна, надаваў увагу строгай справаздачнасці ў фінансавай сферы, выступаў за развіццё свецкасці. Для барацьбы з карупцыяй у комтурствах здзяйсняліся раптоўныя вобыскі. Вялікі магістр прымаў меры для ўмацавання дысцыпліны ў Ордэне, увёў стражэйшае адзенне; заахвочваў развіццё адукацыі -- у гарадах адкрываліся пачатковыя школы, а ў Марыенбургу створана вышэйшая навучальная ўстанова для членаў Ордэна. Час ад часу праводзіліся ваенныя вучэнні.

Памёр 24 чэрвеня 1382 года каля сваёй рэзідэнцыі — замка Марыенбург. Пахаваны ў грабніцы вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна пад капліцай Святой Ганны ў Марыенбургу.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Вінрыху фон Кніпродэ ў Марыенбургу

Вінрых фон Кніпродэ, нароўні з Германам фон Зальца, быў адным з найвядомешых вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна. Некаторыя аб'екты носяць яго імя, напрыклад, вуліцы ў Вільгельмсхафене і Берліне. Таксама ў яго гонар названа пачатковая каталіцкая школа ў Манхайме-на-Рэйне. Каля Марыенбургскага замка Вінрыху фон Кніпродэ пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Borchert F. Die Hochmeister des Deutschen Ordens in Preußen erschienen // Preußischen Allgemeinen Zeitung. — am 27. — Oktober 2001.
  • Conrad K. Winrich von Kniprode (6.1.1352 — 24.6.1382) / Arnold U. // Die Hochmeister des Deutschen Ordens 1190—1994. — Marburg, 1998. — S. 84 — 88. — ISBN 3-7708-1104-6.
  • Lohmeyer K. Winrich von Kniprode // Allgemeine Deutsche Biographie. — Band 16. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1882. — S. 295—297.
  • Prutz H. Die Ritterorden. — Berlin: Bechermünz Verla, 1908.
  • Sonthofen W. Der Deutsche Orden. — Augsburg: Weltbild Verlag, 1995.
  • Zimmerling D. Der Deutsche Ritterorden. — München: ECON Verlag, 1998.