Вінцэнт Герберскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт Герберскі
Вінцэнт Герберскі
Вінцэнт Герберскі
Нараджэнне 1 студзеня 1784(1784-01-01)
Смерць 29 лістапада 1826(1826-11-29) (42 гады)
Род Герберскія
Адукацыя
Дзейнасць урач
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнт Герберскі (1 студзеня 1784, Гарадзеншчына — 29 лістапада 1826) — медык. Кандыдат філасофіі (1808), магістр (1811) і доктар медыцыны (1812); член шматлікіх навуковых таварыстваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую гімназію i Віленскі ўніверсітэт.

У 1804 накіраваўся ў англійскую калонію пад Пецярбургам для практычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі ўніверсітэт для слухання лекцыяў з фізікі, хіміі i сельскай гаспадаркі.

Па вяртанні ў Вільню (1806), вывучаў медыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 18131824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i памочнік прафесара Франка.

У 18171823 вывучаў за мяжой афтальмалогію. Па вяртанні (1823) выкладаў у Віленскім універсітэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі і паталогіі і дырэктар клінікі з унутраных хвароб.

Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.