Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч
Wincenty Dunin-Marcinkiewicz 2.jpg
1863
Імя пры нараджэнні:

Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч

Псеўданімы:

Навум Прыгаворка

Месца нараджэння:

фальв. Панюшкавічы, Расійская імперыя

Дата смерці:

29 снежня 1884

Месца смерці:

Люцынка, Расійская імперыя

Грамадзянства:

Расійская імперыя,

Род дзейнасці:

празаік,
паэт, драматург.

Кірунак:

камедыя

Жанр:

сатыра

Дэбют:

«Сялянка»

Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808 — 29 снежня 1884; Псеўданімы: Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра.

Змест

[правіць] Жыццяпіс

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям'і. Скончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (Па другіх звестках — у Віленскам універсітэте) на медыцынскім факультэце, які з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў не закончыў. З 1827 года служыў у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У 1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля мястэчка Івянец. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863 — 64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.

[правіць] Творчасць

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Мінску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцяў і апавяданняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Мінску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.

Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесць і апавяданне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.

Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).

[правіць] Выбраная бібліяграфія

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
  • Hapon: powieść białoruska, z prawdziwego zdarzenia, w języku białoruskiego ludu napisana: ozdobiona 4 rycynami / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: nakładem księgarzy mińskich braci Bejlinów, 1855. — 125 с.
  • Ciekawyś? Przeczytaj!: trzy powiastki i wierszyk ulotny / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: drukiem Jokiela Dworzeca, 1856. — 112 с.
  • Dudarz białoruski, czyli Wszystkiego po trosze / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: nakładem i drukiem J. Dworca, 1857. — 117 с.
  • Wieczarnicy / Wincuka Dunin-Marcinkiewicza. — Pieciarburh: Zahlanie sonce i ŭ naše wakonce, 1909. — 32 c. — (Biełaruskije pieśniary; T. 5).
  • Драматычныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 124, [2] с.

[правіць] Літаратура

  • Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. — Мн., 1988.
  • Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мн., 1992.
Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах