Вінцэнцій Бучынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнцій Бучынскі
польск.: Wincenty Buczyński
Дата нараджэння 17 сакавіка 1789(1789-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1853(1853-03-29)[1] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, філосаф, каталіцкі святар, настаўнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d][2] (1818)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Вінцэнцій Бучынскі, крыпт. D. W. A…; X. W. B. (17 сакавіка 1789 — 29 сакавіка 1853, г. Лёвен) — езуіт, тэолаг, філосаф, аб’ектыўны ідэаліст і літаратурны крытык. Прафесар філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Беларусі[5]. 20 студзеня 1805 г. у Дынабургу уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1809)[6][7], атрымаўшы ступень магістра філасофіі[5]. На працягу года быў рэгентам канвікту ў Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме (1809—1810), а потым вярнуўся ў Полацк, дзе выкладаў паэтыку (1810—1814) і рыторыку (1812—1814). У 1814 г. высвечаны на ксяндза. У 1815—1818 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акдэміі[6][7] і атрымаў ступень доктара тэалогіі[5]. Быў адным са стваральнікаў і галоўным рэдактарам першага на Беларусі літаратурна-навуковага часопіса Miesięcznik Połocki («Полацкі штомесячнік») (1818—1820)[5]. Прафесар натуральнага права і права народаў, эканомікі, палітычнай гісторыі і статыстыкі Полацкай езуіцкай акадэміі (1818—1820)[7].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў на Галічыну, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай дзяржавы. Прафесар філасофіі Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1821—1834), прафесар маральнай и пастаральнай тэалогіі калегіума ў Новым Сончы (1834—1835), прафесар філасофі ў Грацы (1835—1837) і Лінцы (1837—1848). Як візітатар Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса зрабіў значны ўнёсак у павышэнне ўзроўню езуіцкага школьніцтва на Галічыне.

Рэвалюцыйныя падзеі «Вясны народаў» у Аўстрыйскай імперыі прывялі да выдалення езуітаў і з гэтай дзяржавы. В. Бучынскі пераехаў у Бельгію, дзе спачатку выкладаў філасофію ў Намюры (1848—1850), а потым у Лёвенскім універсітэце (1850—1853). Памер у Лёвене 29 сакавіка 1853 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў Полацку набыў вядомасць сваім удзелам у палеміцы, якая разгарнулася паміж асветнікамі і езуітамі на старонках часопісаў Miesięcznik Połocki і Dziennik Wileński («Віленскі дзённік») у 1817—1818 гг. вакол паэмы Н. Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803)[4]. Свае палемічныя выступы выдаў ананімна асобнай кнігай у Полацку ў 1818 г. У 1842-1844 гг. у Вене выйшла яго 3-томная праца «Філасофскія разважанні…» на лацінскай мове: 1-ы том уключаў логіку, 2-й — метафізіку, 3-й — этыку[4] У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы[5]. Пакінуў шмат рукапісаў філасофскага i тэалагічнага зместу, якія амаль не даследаваны[5].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Nad uwagami Jana Styczyńskiego o Pułtawie, poemacie bohatyrskim ks. N. Muśnickiego S. J., uwagi», Dziennik Wileński 1817, t. 5, s. 610—648 (podpisano krypt.: X. W. B.); wyd. osobne pt. «Rozbiór wiadomości pomieszczonych w recenzji poematu Pułtawa», Połock 1818 (podpisano krypt.: D. W. A…); na odpowiedź Styczyńskiego ogł.: «Na zarzuty J. Styczyńskiego przeciw obronie poematu ks. N. Muśnickiego pt. Pułtawa», Miesięcznik Połocki 1818, nr 2, s. 113—132
  • «Rozprawa historyczna o słuszności wyroku, którym zakon templariuszów został zniesiony», Miesięcznik Połocki 1818, nr 9, s. 1-15
  • Ćwiczenie się w nabożeństwie do Najświętszego Jezusowego Serca, Lwów 1838; wyd. 2 Poznań 1854
  • Institutiones doctrinae religionis, in quibus principia philosophica ad veritates religionis applicantur conscriptae, Wiedeń 1842
  • Institutiones philosophicae conscriptae, t. 1-3, Wiedeń 1843—1844.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • K. Toul: Nauki tyczące się prawd wiary i powinności chrześcijańskich, wydane w języku francuskim dla pożytku wiernych wszelkiego stanu, na polski język przełożone, Lwów 1842.

Лісты[правіць | правіць зыходнік]

  • Do W. Wielogłowskiego 2 listy z roku 1842, rękopis: Biblioteka PAN Kraków, sygn. 1834 k. 3-6.

Зноскі

  1. а б в г https://www.odis.be/lnk/PS_89403
  2. а б в г http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&id=960
  3. а б https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.03.djvu/367_996x9999.jpeg
  4. а б в Бучинский Винцентий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
  5. а б в г д е БУЧЫНСКІ Вінцэнцій
  6. а б Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  7. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ткачов, С. Ханас, В. Бучинський Вінцент // Тернопільський енциклопедичний словник. — Тернопіль: видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004—2010. — ISBN 966-528-197-6, том 1, 2004.
  • Шалькевіч В. Ф. 3 гісторыі філасофскай i грамадскапалітычнай думкi Беларусі ў першай трэці XIX ст. / В. Ф. Шелькевіч // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.
  • Darowski, R. Vincent Buczyński SJ (1789-1853): on the Way to a Revival of Thomism / R. Darowski. „Forum Philosophicum", t. 10: 2005, s. 181–189.
  • Darowski, R. Wincenty Buczyński SJ (1789–1853) i jego rola w odnowie tomizmu / R. Darowski. „Edukacja Filozoficzna, t. 50, 2010, s. 261–272.
  • Darowski, R. Nauczanie filozofii w Akademii Połockiej / R. Darowski // Pamięć. Historia. Polityka / Red.: Andrzej Paweł Bieś SJ, Marzena Chrost, Beata Topij-Stempińska. – Kraków: Akademia Ignatianum – Wydawnictwo WAM, 2012. – s. 205–218.
  • Darowski, R. Filozofia jezuitów na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej w XIX wieku: Próba syntezy - Słownik autorów i wykładowców - Antologia tekstów / R. Darowski. – Kraków: Akademia Ignatianum – Wydawnictwo WAM, 2013. – s. 390.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Ryszard Mienicki: Buczyński Wincenty. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 90. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
  • T. 4: Oświecenie. W: Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1966, s. 332—333.