Вінчэнца Беліні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вінчэнца Беліні
Vincenzo Bellini
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Вінчэнца Сальватору Кармела Франчэска Беліні

Дата нараджэння

3 лістапада 1801({{padleft:1801|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})

Дата смерці

23 верасня 1835({{padleft:1835|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})

Месца смерці

Пюто, Францыя

Краіна

Сцяг Італіі Італія

Прафесіі

кампазітар

Commons-logo.svg Вінчэнца Беліні на Вікісховішчы

Вінчэнца БЕЛІНІ (італ.: Vincenzo Bellini; 3 лістапада 1801, Катанія — 23 верасня 1835) — італьянскі оперны кампазітар, адзін з самых значных у 19 ст. Працаваў у стылі бельканта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылі яго бацька і дзед, абодва арганісты, а вучобу ў кансерваторыі ў Неапалі яго спансіравала сіцыліянская арыстакратыя. Сваю першую оперу ён напісаў у 1825 годзе, у супрацоўніцтве з Даменіка Барбайа, найбольш значнага імпрэсарыа ў Італіі, які вельмі спрыяў хуткай кар'еры Беліні.

У 182526 Беліні напісаў твор «Bianca e Fernando» у Неапалі разам з Барбайа, які прыслаў яму камісію з міланскага La Scala у наступным годзе. У выніку, яго «Il Pirata» прынесла яму сенсацыю і Белліні стаў сусветна вядомым артыстам. Першая опера стала вялікай пасля першай прэзентацыі за такі ж бліскучы вакальны стыль, як і ў Расіні, новы лірызм і прастату, што стварыла яму ўласны стыль. Нягледзячы на ваганні, ён умацоўваў гэты стыль на працягу васьмі наступных опер. «I Capuleti e i Montecchi» (Венецыя, 1830), вольна заснаваная на творы Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета» выклікала поспех, дзякуючы сапрана Гуідыты Паста, жанчыны, якая грала ролю Рамэа ў мужчынскім адзенні. Разам з «La Sonnambula» (Мілан, 1831), Беліні стварыў галоўныя партыі для найбольш папулярных спявакоў за ўсю дэкаду. Опера «Norma» (Мілан, 1831), хоць першапачаткова і не прынесла поспеху, але з'яўляецца найбольш выдатным творам драматычнага сапрана. Яго апошняя опера «I puritani» у Італьянскім Тэатры Парыжу (1835), магчыма заслугоўвае найбольш высокай адзнакі як класічны твор оперы. З таго часу, Беліні быў адным з ідалаў Парыжу. Ім захапляліся прыхільнікі і крытыкі, як вядучым музыкай і артыстам. Але на гэтай вышыні, не дажыўшы 34 гадоў, Беліні нечакана захварэў і памёр. Ён быў пахаваны на Парыжскіх могілках.

Хоць ён так і не стаўся арганістам альбо аркестратарам, Беліні быў майстрам тонкасці вакалу і прыгажосці мелодыі. Яго оперы працягваюць хваляваць і праз шмат гадоў ува ўсім свеце.

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып ВікіСховішча На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінчэнца Беліні
  • Einstein, Alfred, Music in the Romantic Era (1947);
  • Grout, Donald J., A Short History of Opera, 3d ed. (1987);
  • Orrey, Leslie, Bellini (1978);
  • Weinstock, Herbert, Vincenzo Bellini (1971)