Вінчэнца Вівіяні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вінчэнца Вівіяні

Вінчэнца Вівіяні (італ.: Vincenzo Viviani; 5 красавіка 1622, Фларэнцыя — 22 верасня 1703, Фларэнцыя) — італьянскі фізік і матэматык, вучань Галілея і Тарычэлі, складальнік першай біяграфіі Галілея.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ціта Лесі. Галілей і Вівіяні. Музей гісторыі навукі, Фларэнцыя.
Крывая Вівіяні

У 1644 годзе Вівіяні і Тарычэлі паставілі класічны вопыт па вымярэнні атмасфернага ціску. Шкляную трубку з ртуццю перакулілі ў шырокі посуд, таксама напоўнены ртуццю. Слупок ртуці ў трубцы спыніўся на вышыні (у сучасных адзінках) 760 мм.

У 1660 Вівіяні, сумесна з Барэлі, правялі даволі дакладнае вымярэнне хуткасці гуку і атрымалі значэнне, якое адпавядае прыкладна 350 м/сек. Больш раннія вымярэнні, выкананыя Гасендзі, ацэньвалі хуткасць гуку ў 478 м/сек (сучасная адзнака: 331,3 м/сек пры 0 ° C).

У 1661 Вівіяні даследаваў прыладу, якая два стагоддзі пазней атрымала назву маятнік Фуко, аднак ні да якіх пэўных высноваў не прыйшоў. Вывучаў цыклоіду і паказаў, як будаваць касацельную да яе. Прапанаваў сваю рэканструкцыю страчанай V кнігі «канічных перасекаў» Апалонія (па захаваных каментарыях да яе). Паказаў, што трысекцыя вугла можа быць выканана з дапамогай роўнабаковай гіпербалы. Іншыя працы тычыліся інжынернай справы, оптыкі, акустыкі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.543

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]