Вінчэнца Мантэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Vincenzo montella (1).JPG

Вінчэ́нца Мантэ́лла (італ.: Vincenzo Montella; нарадзіўся 18 чэрвеня 1974 года ў Памільяна д’Арка, Кампанія) — былы італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Выступаў за футбольны клуб «Рома» да 2009 году. З 1999 па 2005 год правёў 20 матчаў за зборную Італіі, забіў у іх 3 галы. Удзельнік Чэмпіянату Еўропы 2000 года (2-е месца) і Чэмпіянату свету 2002 года.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубы[правіць | правіць зыходнік]

Мантэлла пачынаў сваю кар'еру ў клубе Серыі «C» «Эмпалі» ў 1990 годзе, а ў 1995 годзе перайшоў у клуб Серыі «B» «Джэноа», за які ўжо ў першым (і адзіным) сезоне забіў 21 гол. Пасля гэтага Мантэллу набыла «Сампдорыя», якая выступала ў Серыі «A». У гэтай камандзе Вінчэнца шмат забіваў і два гады запар (1997 і 1998) быў адным з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату. Яго добрая гульня прывяла да запрашэння ў «Рому», пасля вылету «Сампдорыі» з Серыі «A». За яго былі заплочаныя вялікія грошы (25 млн еўра), але ў першым жа сезоне Вінчэнца стаў іх апраўдваць, забіўшы 18 галоў і зрабіўшы дубль у вароты «Лацыё», галоўнага суперніка «Ромы» ў чэмпіянатах Італіі. Разам з Франчэска Тоці і Марка Дэльвекіё Мантэлла склаў атакавалае трыё рымскага клубу, якое ўяўляла сабой адну з лепшых атак у Серыі «A». У сезоне 2000—2001 Мантэлла 13-ю галамі дапамог камандзе выйграць чэмпіянат, а ў сакавіку 2002 году ён прывёў у захапленне заўзятараў клубу, забіўшы чатыры мячы ў вароты «Лацыё», у выніку чаго «Рома» перамагла 5:1.

У сезоне 2003—2004 Мантэлла гуляў вельмі мала з-за траўмаў. Але ў наступным сезоне ён прадэманстраваў выдатную форму і забіў за «Рому» у чэмпіянаце 21 гол. Сезон 2005—2006 ізноў не атрымаўся з-за траўмаў, Вінчэнца перанёс дзве аперацыі на спіне і плячы, згуляўшы ўсяго 13 матчаў у чэмпіянаце.

4 студзеня 2007 года Мантэлла адправіўся ў арэнду ў лонданскі «Фулхэм», дзе стаў асноўным нападнікам. У дэбютным хатнім матчы Кубка Англіі супраць «Лестэр Сіці» ён забіў два галы, а неўзабаве забіў і «Сток Сіці» ў наступным раўндзе гэтага турніру. 13 студзеня Мантэлла згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі супраць «Уэст Хэма», а 20 студзеня забіў свой першы гол у англійскім чэмпіянаце, рэалізаваўшы пенальці ў матчы з «Тотэнхэмам». Італьянец стаў вельмі папулярны сярод заўзятараў «Фулхэма» пасля чатырох галоў у трох матчах запар. 8 мая, за тыдзень да канца тэрміна арэнды, Мантэлла вярнуўся ў «Рому».

На сезон 2007—08 Мантэла адправіўся ў свой першы клуб «Сампдорыю» ізноў на правах арэнды. У сезоне 2008—2009 ізноў вярнуўся ў склад «Ромы», але цягам на поле амаль не выходзіў.

2 ліпеня 2009 года Мантэлла аб'явіў пра завяршэнне сваёй кар'еры прафесійнага гульца[1].

Зборная[правіць | правіць зыходнік]

Мантэлла згуляў свой першы матч за зборную Італіі 5 чэрвеня 1999 года супраць Уэльса. Таксама ён прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2000 года (у фінале выйшаў на замену) і Чэмпіянаце свету 2002 года. З 2005 году Мантэлла не атрымліваў запрашэнняў у нацыянальную каманду і, такім чынам, прапусціў Чэмпіянат свету ў Германіі і Чэмпіянат Еўропы ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Зноскі

  1. Grazie Vincenzo(італ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]