Вірджынская кампанія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Добры і адваротны бок пячаткі Вірджынскай кампаніі

Вірджынская кампанія (англ.: Virginia Company) — калектыўнае найменне двух англійскіх акцыянерных таварыстваў: Лонданскай і Плімуцкай кампаній.

Абедзве кампаніі былі заснаваны пры садзейнічанні Рычарда Хаклута ў 1606 годзе для гандлю і каланізацыі Паўночнай Амерыкі. Лонданская кампанія атрымала ва ўласнасць землі паміж 34 і 41 паралелямі на беразе Атлантычнага акіяна. Тэрыторыя Плімуцкай кампаніі размяшчалася паміж 38 і 45 паралелямі. Лонданцы заснавалі ў 1607 годзе на Джэймс-Рывер калонію Джэймстаўн; плімутцы, каб не адстаць, заснавалі калонію Поўпхэм на рацэ Кенебек. У 1609 годзе Плімуцкая кампанія спыніла існаванне і ўсе землі перайшлі ва ўласнасць Лонданскай кампаніі.

У фінансавым стаўленні кампанія не была паспяховай і нават звярнулася да латарэі для прыцягнення новага капіталу. Кампанія страціла патэнт на ўладанне і кіраванне Вірджыніяй у 1624 годзе і тэрыторыя Вірджыніі стала брытанскай калоніяй. Гэта адбылося галоўным чынам у выніку разні ўладкованай індзейцамі ў Джэймстаўне ў 1622 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]