Віртуальная рэальнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шлем і пальчаткі віртуальнай рэальнасці

Віртуальная рэальнасць (лац.: virtualis — магчымы, патэнцыяльны) — уяўны свет, які ствараецца з дапамогай сродкаў камп'ютэрнай тэхнікі і адлюстроўваецца на экране дысплея (манітора) камп'ютара.

У сферы віртуальнай рэальнасці магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданняў і фантазій чалавека, уступаць у кантакты з іншымі людзьмі і штучнымі персанажамі, атрымліваць эмоцыі і пачуцці, набліжаныя да рэальных. Глядач пераўтвараецца ў сааўтара, здольнага самастойна трансфармаваць камп'ютарныя мастацкія аб'екты, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасць ствараюць віртуальныя артэфакты (фантомныя аб'екты) — камп'ютарныя двайнікі рэчаіснасці. Стварэнне віртуальнай рэальнасці актывізавалася з канца XX ст. і шырока прымяняецца ў кінематографе, выяўленчым мастацтве, у індустрыі інтэрактыўных забаў, адукацыйных тэхналогій (гульні, трэнажоры, рэкламныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). Віртуальная рэальнасць часам называецца «кіберпрасторай».

Некаторыя спецыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры XXI ст., у якіх традыцыйныя элементы культуры (пісьменнасць, кнігі, карціны і г.д.) будуць усё больш актыўна выцясняцца феноменамі віртуальнай рэальнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]