Віскоза
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Віскоза - (ад пазнелац. viscosus — глейкі) высокаглейкі канцэнтраваны раствор ксантагената цэлюлозы ў разведзеным растворы NaOH.
Пры апрацоўцы кіслатой віскозы ксантагенат цэлюлозы разбураецца з вылучэннем зыходнай цэлюлозы, якая вылучаецца з раствора.
Віскоза ўжываецца для вытворчасці штучнай скуры (кірза), віскозных невалакністых вырабаў (цэлюлозная плёнка, пластыфіцыраваная гліцэрынам - цэлафан) і для прадзення віскознага валакна.
З валокнаў, атрыманых штучным чынам, скручваюць ніткі, якія кладуцца ў аснову гэтага прыемнага навобмацак матэрыялу. Бляск віскозы супастаўны з шаўковым, за што яе называюць «штучным шоўкам». Штучная поўсць з віскозы ў 1930-х гадах называлася «вістра».
| Гэта пачатак артыкула пра арганічныя злучэнні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |