Віскулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Віскулі
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
190 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225176
Аўтамабільны код
1
Віскулі на карце Беларусі ±
Віскулі (Беларусь)
Віскулі
Віскулі (Брэсцкая вобласць)
Віскулі

Віскулі — беларуская ўрадавая рэзідэнцыя каля былога хутара Віскулі Пружанскага раёна, у нацыянальным парку Белавежская пушча.

З 7 снежня па 8 снежня 1991 г. у Віскулях адбылася сустрэча найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія ад імя сваіх дзяржаў — заснавальніц Саюза ССР канстатавалі, што Савецкі Саюз як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне, і падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва "Віскулёў" паходзіць ад назвы аднайменнага хутара. Назва Віскулі, у сваю чаргу, ад балцкага (літоўскага або яцвяжскага) двухасноўнага імені тыпу Vis-kul'as. Гэтае імя складаецца з асноў Vis- i Kul-, што вядомыя ў балцкай антрапаніміі[1]. У Літоўскай Метрыцы згадваецца імя "Вискулис"[2].

  1. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 104, 163-164.
  2. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 32.