Вісмуцін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вісмуцін
Bismuthinite-136224.jpg
Крышталі вісмуціну
Формула Bi2S3
Сінгонія Рамбічная
Колер Белы з шэрым адценнем
Колер рысы Шэры
Бляск Моцны металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць Вельмі дасканалая
Злом Ракавісты; далікатны
Шчыльнасць 6,4 - 7,1 г/см³

Вісмуцін, вісмутавы бляск — мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Колер алавяна-белы да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5. Шчыльнасць 6,8 г/см³.

Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Галоўны мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Казахстане, Сярэдняй Азіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вісмуцін // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.