Вісінгсё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісінгсё
шведск. Visingsö
Характарыстыкі
Плошча24 км²
Насельніцтва
  • 800 чал.
Размяшчэнне
58°03′ пн. ш. 14°20′ у. д.HGЯO
АкваторыяВетэрн
Краіна
ЛенЁнчэпінг
Вісінгсё (Швецыя)
Вісінгсё
Вісінгсё
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісінгсё (шведск.: Visingsö) — востраў у паўднёвай частцы возера Ветэрн, Швецыя. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Ёнчэпінга і 6 км на захад ад Грэны. Даўжыня — 14 км, шырыня — 3 км, Агульная плошча — 24 км². Паводле легенды востраў стварыў волат Віст, каб яго жонка магла перайсці возера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XII—XIII стагоддзях у паўднёвай частцы астравы размяшчаўся замак Нес, які служыў рэзідэнцыяй каралям Швецыі. Тут памерлі каралі Швецыі Карл Сверкерсан, Эрык Кнутсан, Юхан Сверкерсан і Магнус Ладулас. У XVII стагоддзі на востраве, у замку Вісінгсборг, пасялілася дваранская сям’я Брагэ. У той жа час шведскае адміралцейства пачало вырошчваць на востраве дуб для патрэб караблебудавання. У цяперашні час дубовыя гаі часткова зведзены, і вялікую частку вострава займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]