Віталь Венядзіктавіч Шчэрба
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
| Спартыўная гімнастыка (мужчыны) | ||
| Золата | Барселона 1992 | Каманднае першынство |
| Золата | Барселона 1992 | Абсалютнае першынство |
| Золата | Барселона 1992 | Кольцы |
| Золата | Барселона 1992 | Конь |
| Золата | Барселона 1992 | Брусы |
| Золата | Барселона 1992 | Апорны скачок |
| Бронза | Атланта 1996 | Абсалютнае першынство |
| Бронза | Атланта 1996 | Перакладзіна |
| Бронза | Атланта 1996 | Брусы |
| Бронза | Атланта 1996 | Апорны скачок |
Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (13 студзеня 1972, Мінск) — знакаміты беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).
Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіядаў (1993, 1995).
У 1992 МАК узнагародзіў Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.
З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.
Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.6