Віталь Віктаравіч Радзівонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віталь Радзівонаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Віктаравіч Радзівонаў
Мянушка Прафесар
Нарадзіўся 11 снежня 1983(1983-12-11)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 49 (6)
2003—2005 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 57 (21)
2006—2017 Беларусь БАТЭ 262 (118)
2009   Германія Фрайбург 12 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (2)
2007—2017 Беларусь Беларусь 48 (10)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віта́ль Радзіво́наў (нар. 11 снежня 1983, Віцебск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2007—2017). На клубным узроўні вядомы па выступам за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў шматразовым чэмпіёнам Беларусі, удзельнікам групавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2002 гадах гуляў у віцебскім «Лакаматыве-96», які не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У 2003—2005 выступаў за жодзінскае «Тарпеда», у чэмпіянаце 2005 забіў за жодзінцаў 13 галоў.

З 2006 года стаў гуляць за клуб БАТЭ. Першы год атрымаўся няўдалым — усяго 4 галы, але потым Віталь замацаваўся ў аснове і стаў рэгулярна забіваць. У сезоне 2008 выдатна дзейнічала звязка Радзівонава з Генадзем Блізнюком — яны не толькі сталі найлепшымі бамбардзірамі чэмпіянату, але і дапамаглі БАТЭ ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Пасля выдатнага сезона ў 2009 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб другой нямецкай бундэслігі «Фрайбург». Дапамог клубу атрымаць перамогу ў турніры і месца ў вышэйшым нямецкім дывізіёне, але «Фрайбург» адмовіўся працягваць супрацоўніцтва, і Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ, дзе зноў стаў асноўным іграком.

Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2011 года вярнуўся ў строй, але паспеў правесці толькі тры матчы чэмпіянату (пры гэтым у кожным вызначыўся голам) — 28 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Дынама» ў сутыкненні з брамнікам мінчан Дзмітрыем Гушчанкам зноў атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона і не прыняў удзелу ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў 2011/2012.

У пачатку 2012 года вярнуўся ў асноўны склад, хоць некаторы час толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Выдатна праявіў сябе ў Лізе чэмпіёнаў 2012/2013: спачатку вырваў для БАТЭ перамогу ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць македонскага «Вардара», забіўшы 2 галы ўжо ў кампенсаваны час (выніковы лік 3:2 на карысць БАТЭ), а ў раўндзе плэй-оф аформіў дубль у вароты ізраільскага «Хапаэля», тым самым дапамог БАТЭ ў трэці раз выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Ужо ў групавым этапе забіў галы ў вароты «Ліля» і «Баварыі», якімі дапамог атрымаць перамогі з аднолькавым лікам 3:1.

У сезоне 2013 Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі (да таго тры гады запар найлепшым бамбардзрам клуба быў Рэнан Брэсан). У першых праведзеных дзесяці матчах нязменна адзначаўся голам або галявой перадачай (шэраг матчаў прапускаў з-за невялікай траўмы), у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноў стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату па версіі АБФФ.

Сезон 2014 распачаў як асноўны цэнтральны нападнік, але ў другой палове сезона, у тым ліку з-за траўм, стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Мікалаем Сігневічам. Усяго за сезон забіў 11 галоў у чэмпіянаце. У сезоне 2015 зноў замацаваўся асноўным нападнікам, за палову сезона забіў 9 галоў у чэмпіянаце, але 26 жніўня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць сербскага «Партызана» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. Сезон 2016 правёў амаль поўнасцю, з-за траўмы не гуляў толькі ў маі. У 25 матчах чэмпіянату забіў 15 галоў, што дазволілі Радзівонаву ў трэці раз стаць найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі (падзяліў званне бамбардзіра з аднаклубнікам Міхаілам Гардзейчуком).

У студзені 2017 года падпісаў чарговае аднагадовае пагадненне з барысаўчанамі[4]. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад на пазіцыю цэнтральнага нападніка. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі супраць «Гарадзеі» выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 1:3 на карысць гарадзейцаў і здолеў забіць два галы, якія прынеслі БАТЭ нічыю 3:3 і разам з ёй чарговае чэмпіёнства.

У студзені 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5]. Усяго за БАТЭ правёў 412 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 161 гол. Разам з барысаўскім клубам стаў 12-разовым чэмпіёнам краіны. Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны спартыўным дырэктарам БАТЭ[6]. У красавіку 2019 года стала вядома аб зыходзе Радзівонава з пасады[7].

У жніўні 2019 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Энергетыку-БДУ»[8]. Пакінуў клуб у сакавіку 2020 года[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Доўгі час разам з Сяргеем Карніленкам з’яўляўся асноўным нападнікам зборнай. Пасля таго, як у снежні 2014 года трэнерам зборнай стаў Аляксандр Хацкевіч, перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны. У сакавіку 2017 года, калі зборную ўзначаліў Ігар Крывушэнка, вярнуўся ў каманду і 25 сакавіка 2017 года пасля амаль трохгадовага перапынку зноў згуляў за зборную, выйшаўшы на замену ў матчы супраць Швецыі (0:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]