Віталь Мікалаевіч Булыга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Віталь Булыга
Bulyga.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Мікалаевіч Булыга
Нарадзіўся 12 лютага 1980(1980-02-12) (34 гады)
Магілёў
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападаючы
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1996 — 2002 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 88 (21)
1996 — 1999   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 60 (15)
2002 — 2006 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 50 (4)
2003   Сцяг Расіі Уралан (Эліста) 8 (2)
2004   Сцяг Расіі Амкар (Перм) 21 (2)
2006 — 2007 Сцяг Расіі Том (Томск) 34 (2)
2008 Сцяг Расіі Прамень-Энергія (Уладзівасток) 30 (5)
2009 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 9 (1)
2010 Сцяг Расіі Салют (Белгарад) 20 (5)
2010 Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 17 (2)
2011 Сцяг Расіі Жамчужына (Сочы) 15 (2)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Газавік (Арэнбург) 25 (1)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 11 (4)
2013 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 22 (2)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (6)
2003 — 2008 Сцяг Беларусі Беларусь 37 (8)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 01.01.2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане
на 11.07.2012.

Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі нападаючага.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за клуб БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы прэм'ер-лігі і першай лігі. У расійскай Прэм'ер-Лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў.

У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі)[1]. У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды.

У сакавіку 2013 пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро»[3]. Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].

У зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. у 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў.

У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае. Аднак па-ранейшаму мае права гуляць за зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]